Общество

“Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне”

“Таварыства беларускай мовы” зьвярнулася да сяброў і прыхільнікаў беларускай мовы з просьбай аб дапамозе. У ЖЖ распаўсюджаны ліст з заклікам да грамадзян Беларусі.

“Паводле новага Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 24 красавіка гэтага года кошт арэнды за сядзібу ТБМ павышаецца ў 10 разоў і дасягне 846,5 еўра ў месяц. Акрамя таго, мы мусім аплачваць тэлефон, камунальныя і паштовыя паслугі.

Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў Адміністрацыю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ранейшы кошт арэнды, 16 красавіка мы атрымалі адмоўны адказ.

Такое грамадскае аб'яднанне, як Таварыства беларускай мовы, мэта дзейнасці якога — садзейнічанне набыццю беларускай мовай рэальнага статуса дзяржаўнай, не надта патрэбна сённяшняй уладзе, бо размаўляць і працаваць на роднай мове тытульнай нацыі краіны яна ўпарта не жадае, ігнаруючы тым самым асноўны закон краіны — Канстытуцыю.

Для таго, каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Мінску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц збіраць 5 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраванняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго адну тысячу рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сённяшняй уладзе сваю годнасць. Імёны асобаў, якія ахвяруюць пасільныя сродкі на выратаванне ТБМ, будуць надрукаваныя ў газеце “Наша слова”, што стане гістарычным сведчаннем змагання грамадзян за права “людзьмі звацца”, паведамляецца ў лісце.

Рахунак ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” №3015212330014 ў Гардырэкцыі ААТ “Белінвестбанка”, код 764”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)