Івонка Сурвіла пераабрана старшынёй Рады БНР

На новы шасцігадовы тэрмін.

Івонка Сурвіла, якая ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублiкi з 1997 года, пераабраная старшынёй на сесii ў Празе.

Перад паседжаннем была прынятая заява з віншаваннем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэннем пра ўзнагароджанне 14 беларускіх байцоў ва Ўкраіне Медалямі БНР за баявыя заслугі.

Лідэр дэмсіл Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з пераабраннем старшынёй Рады БНР.

Архiўны здымак

Шчыра віншую вас, паважаная спадарыня Івонка! Вашая праца на карысць нашай краіны і лідарства ў Радзе БНР натхняе беларусаў і мяне асабіста. Я ўдзячная за нашае сяброўства і супрацу.

Святлана Ціханоўская

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)