Коктейль

Гары Адамчук

«Графіці. Тэрыторыя абсалютнай свабоды 2». «Волшебный кролик» vs. касмічныя глісты, сэкс ў грымерцы vs. вечарыны інтравертаў, True Litwin Beat vs. гара пяльменяў

«Салідарнасць» публікуе другую частку размоваў з беларускімі музыкамі і культурніцкімі актывістамі пра легендарны клуб «Графіці», які канчаткова сышоў адпачываць пасля дваццаці трох гадоў існавання.

Першую частку чытайце тут

Аляксандр Памідораў, музыка, шоўмэн, радыёвядучы: «Гэта вельмі дзіўна, бо ў двухмільённым горадзе, ў сталіцы краіны ў пэўным момант магчыма было граць толькі ў маленькім клубе на 60 асобаў»

Аляксандр Памідораў

– Так атрымоўваецца, што з «Графіці» я знаёмы амаль з самага пачатку існавання, калі ўласнікамі былі Андрэй Пятроў і Уладзімір Вецер, якія займаліся гандлем вентылятараў і ацяпляльнікаў для пакояў.

У іх быў офіс на трэцім паверсе таго ж самага будынка на завулку Калініна 16а, і яны таксама знялі ў якасці нейкага складу або сховішча памяшканне ў падвале і на першым паверсе.

Аляксандр Памідораў у «Графіці» 2020 год, фота: Віктар Гіліцкі, kp.ru

А потым, паколькі яны абодва былі фанатамі таго, што завецца «бардаўскай» або «КСПшнай» (клуб самадзейнай песні – «С.») песняй, яны вырашылі, што там можна зрабіць клуб, дзе б ладзіліся творчыя, бардаўскія сустрэчы.

Так выглядаў клуб на самым пачатку на мяжы стагоддзяў, Фота: onliner.by

І першапачаткова гэта было штосьці такога кшталту, а потым яны распрацавалі расклад па днях, калі бардаўскімі былі аўторкі, па панядзелках, здаецца, клуб не працаваў, серада была джазавым днём, у чацвер збіраліся рокеры, а што было па пятніцах, суботах і нядзелях я не памятаю, але там увесь час штосьці дакладна адбывалася.

І, што самае істотнае, вакол «Графіці» склалася свая тусоўка і свая сістэма, а джазавыя серады зацягваліся наогул да позняй начы, бо там або выступаў нейкі калектыў, або проста быў джэм, на які збіраліся ну проста суперскія музыкі.

Праз некаторы час клубам стаў кіраваць Паша Кашырын, потым нешта там пайшло не па плане і Пятроў з Ветрам прапанавалі быць арт-дырэктарам мне. Я зладзіў дзве вечарыны, а потым ужо займаўся іншымі справамі.

Ну, а затым з’явіліся Нік Маторын і Янчык Бусел, якія пачалі рабіць нейкія імпрэзы, а ў хуткім часе са сваёй энергіяй і усім астатнім яны ўклаліся грашыма і Пятроў з Ветрам усё лёгка перадалі ім, бо «Графіці» ўжо працаваў сам сабою.

Тады ж было прынята рашэнне адмовіцца ад банкетнай залі, таму што там, дзе зараз сцэна, была ўмоўная банкетная заля на 12 месцаў, на якой праходзілі розныя паседжанні, прынамсі, калі адбіраліся намінанты на «Рок-каранацыю» і на іншыя прэміі. Пасля вырашылі стварыць штосьці кшталту сцэны і змяшаць сцэну і стойку. І вось тады з’явілася гэтая катэдра, якая стала месцам для выступу музыкаў.

Акрамя таго з’явілася традыцыя маляваць на сцяне «Графіці» партрэты вядомых музыкаў. Першым часам яны змяняліся, але пасля смерці Аляксандра Кулінковіча гэта рабіць перасталі. Апошнім, хто дадаўся, быў Юры Навумаў.

І, калі працягваць гісторыю «Графіці», я памятаю, што ў пэўны момант усё прыйшло да такога клубнага фармата з раскладам выступаў, з тым, што ёсць даты або няма дат, і пачалася нармальная клубная праца.

Па сваіх памерах я параўноўваю «Графіці» з лонданскім клубам Marquee, дзе калісьці пачыналі свой шлях і Rollins Stones, і Alexis Korner. Такая падсобка ў пякарні і таксама вельмі сціплы клуб. Як і з Marquee, з нашага «Графіці» выйшла багата класных музыкаў.

Але ж наогул гэта вельмі дзіўна, бо ў двухмільённым горадзе, ў сталіцы краіны ў пэўным момант магчыма было граць толькі ў маленькім клубе на 60 асобаў.

А пасля таго, як зачыніў свае дзверы клуб «Тры парасяты», «Графіці» стаў па сутнасці хатнім клубам для «Нейро Дюбеля» і для UNB, бо гэтыя каманды гралі там заўсёды.

Канцэрт «Нейро Дюбель»

Дарэчы, на «Дюбелей» альбо N.R.M. у «Графіці» магло набіцца пад 200 чалавек. Гучыць неверагодна, але гэта было так. І часам было шкада тых людзей, якія набылі квіток на дарагія месцы за столікамі, бо яны проста нічога не бачылі з-за спінаў іншых гледачоў, якія проста насядалі на стойку.

А яшчэ «Графіці» доўгі час быў адзіным месцам, дзе гатавалі маю любімую страву, якая цалкам традыцыйная ў польскіх барах і піўнушках, але была нейкім дзівам для горада Мінска.

Гэта гарачыя сэндвічы-трохкутнічкі, якія рабілі з грыбамі, сырам, курыцай і з нечым яшчэ. У «Графіці» было 5-6 варыянтаў гэтай стравы, і, калі, прыходзячы ў клуб, ты хацеў пад’есці, браў гэтыя трохкутнічкі, як мы іх называлі, і быў цалкам шчаслівым, піў сабе піва з водачкай і слухаў любімую або не вельмі музыку.

Аляксандр Памідораў на прэзентацыі альбома «Патас/Попс/Прапаганда»

Калі прыгадваць выступ музыкаў з іншых краін, узгадваюцца заўсёды аншлагавыя канцэрты Геры Маралеса з Jah Division. Акрамя таго, нягледзячы не невялічкае памяшканне, ў «Графіці» мог выступаць поўным складам джазавы гурт Apple Tea.

Зразумела, праходзілі і нашыя акустычныя і электрычныя канцэрты. Менавіта ў «Графіці» мы рабілі прэзентацыю нашага альбома «Патас/Попс/Прапаганда», на які я прыцягнуў з сабой і наварыў на імправізаванай кухні такую гору пяльменяў, што страшна нават узгадаць. Хацелася пачаставаць усіх госцікаў, і, здаецца, ўсім дасталася.

Яшчэ ў «Графіці» ўпершыню, прынамсі, ў Мінску, а можа і ў Беларусі мы з Іллем Маліноўскім правялі рок-караоке. Ўзгадваецца і выступ РСП з Саладухам.

Аншлагавы выступ Саладухі і РСП

І, дарэчы, адзіны вялікі канцэрт жывым складам праекту True Litwin Beat з удзелам Пукста, Бялова на гітары, Залескага на бубнах і мяне на басу прайшоў гэтаксама ў «Графіці».

Карацей, шмат тут было і лірычных, і камічных, і гераічных, і эратычных, і трагічных гісторый.

І, вядома ж, шкада, што ў нашых рэаліях зараз усё выглядае менавіта такім чынам, і што адзін з найстарэйшых мінскіх клубаў, які ў пэўны момант аказаўся адзіным месцам у горадзе з двума мільёнамі насельніцтва, дзе можна было іграць канцэрты, і той задушылі ўдакладненнямі артыстаў і проста штрафамі.

Бо асабіста мне канцэрты зачынялі два разы, калі мы ўжо былі літаральна на сцэне. Падчас саўндчэка ці на пачатку канцэрта заходзіць камісія і кажа: «Што вы тут робіце? Калі будзеце працягваць іграць дальшэ, то будзеце іграць праз дарогу». А праз дарогу там знаходзіцца Першамайскі РАУС.

Гэта гераізм Маторына і Ажогіна, што яны так доўга ўсё гэта цягнулі, бо зачыніць «Графіці» спрабавалі з мінулага года, а першыя сур’ёзныя размовы пра гэта пайшлі ў лютым пасля таго, як 19 верасня 2021 года арыштавалі Пашу Юрцэвіча за налепкі.

Аляксей Ажогін і Сяргей Філімонаў у «Графіці»

Памятаю, як я адразу патэлефанаваў Лёшы Ажогіну, і яны правялі аперацыю па ачышчэнні налепак, бо чорт іх ведае, якую налепку хтосьці захоча прызнаць экстрэмісцкай.

Тым не менш, я ведаю, што хлопцы зараз спрабуюць прадаць тое, што засталося ад абсталявання, і ў іхніх планах аднавіць клуб, але дзе і на якой тэрыторыі, я пра гэта казаць не буду.

Таму гэта гісторыя яшчэ няскончаная, як бы каму не хацелася б.

Людміла Пагодзіна, журналістка, культурніцкая актывістка: «Один раз мы поднимали записи с камер видеонаблюдения, и оказалось, что в гримерке кто-то успел коротко, но страстно заняться любовью»

– Я не помню, когда именно первый раз попала в «Граффити», но это было тогда, когда там еще всем заправлял Ян Бусел. И это был период, когда он вместе с Папой Бо организовывал концерты.

Людміла Пагодзіна, фота: 34mag.net

Потом, когда Яна уже в «Граффити» не было, мне, что называется, по наследству достался Коля (Ник Моторин – «С.»), и уже во времена Моторина наше сотрудничество началось с того, что сначала меня пригласили как журналистку на какое-то мероприятие в роли жюри, а потом у ребят из «Граффити» появилась затея, которая называлась Born To DJ, куда они приглашали диджеить не диджеев. Так я и стала там играть.

Любопытно, что это совпало с тем, как я впервые попробовала публично ставить музыку. Друзья-диджеи в Берлине подпустили меня с моим маленьким айпэдом к пульту и попросили включить пару треков. Я подумала: «Вау! Как круто!»

А потом, когда вернулась в Минск, по совпадению мне предложили поиграть в «Граффити», и я, конечно же, согласилась.

Правда, мне нужна была напарница, поэтому я позвала Машу Грудько, меломанку со стажем. То есть, первую вечеринку в «Граффити» мы отыграли именно с ней, и наш дуэт назывался Погодина и Грудько.

Марына Грудзько і Людміла Пагодзіна падчас дыджэйства ў «Графіці»

Сначала мы играли раз в месяц, а потом это все так хорошо зашло, что ребята из клуба предложили нам делать регулярные еженедельные вечеринки, и тогда началось самое интересное.

Потому что если играть каждую неделю, то, конечно, можно было сойти с ума, а делать одно и то же и вовсе было неинтересно. Поэтому так у нас появились всякие тематические вечеринки, вроде Dogma, где мы наряжались в монашек, ксендзов или во все, что взбредет в голову. У нас была овощная вечеринка, где мы были овощами, подводная вечеринка и так далее.

И впоследствии, скорее из нужды, появился такой формат, когда я приглашала кого-нибудь, чтобы вместе выступать, и тогда я звала тех музыкантов, которые мне нравились. В результате так моими напарниками стали и Сергей Пукст, и Максим Кульша из Super Besse, и оба Стаса из The Toobes, и Таня Замировская, и Саша Чернухо.

Людміла Пагодзіна і Таццяна Заміроўская ў «Графіці»

С Пукстом вообще был прекрасный вечер, потому что я позвала его с собой подиджеить, но так получилось, что именно в этот день всю сумку с десятками дисков я просто забыла дома, и у меня с собой было всего несколько пластинок. Естественно, я была в ужасе, потому что Пукст совсем не был диджеем, а я живу вообще на другом конце города.

Пока мы отправляли десант за дисками, я пришла к Пуксту и говорю, что не знаю, сколько времени займет доставка моей сумки, но в конечном итоге она должна приехать.

А у Пукста вообще с собой были только минуса своих треков, то есть, он действительно пришел диджеить просто с минусами собственных песен.

В итоге, он на этой знаменитой стойке в «Граффити» устроил свой бенефис под эти самые минуса.

Дальше у нас со Стасом Мурашко из The Toobes и Артемом Залесским появилось трио, где Артем играл на живых барабанах, а мы со Стасом ставили музыку. И это было очень круто, потому что помещение маленькое, а Артем там, особенно на каких-нибудь Rage Against The Machine разгонялся довольно сильно, это был полный рок-н-ролл.

И, кстати, после этого нам понравилось играть c живыми музыкантами, и мы продолжали это делать не только в «Граффити».

Людміла Пагодзіна і Сяргей Пукст

Дальше я играла с Максимом Кульшей из Super Besse, потому что Стас уехал, мы назывались «Сид и Нэнси» и начали делать ежегодную вечеринку «День Рождения Иэна Кертиса». Но потом и Максим уехал, тогда появился и Альберт, и Коля Янкойть, и другие.

В общем, это была целая сеть талантов, просто Энди Уорхол.

У нас вообще были горячие вечеринки. Мы один раз поднимали записи с камер видеонаблюдения, потому что у кого-то что-то пропало и оказалось, что в гримерке кто-то успел коротко, но страстно заняться любовью. Там, естественно, было ничего непонятно, но довольно интересно.

Вечарына TEST-DRIVE 18 верасня 2015 года

Но надо сказать, что в отличие от многих, для нас главным атрибутом «Граффити» была не гримерка, а стойка, на которой можно было танцевать. И даже, когда мы ушли дальше «в город», потому что Артем Залесский сказал: «Хватит вам, вы уже вышли из штанишек «Граффити», уходите оттуда», то стойка – это то, что мне вспоминают до сих пор.

В 2011 году мы начали играть в «Граффити», и в году 2015-м мы оттуда ушли, но недавно я диджеила в Берлине, и ко мне подходит приятель и говорит: «Вспомнил, как лучшие времена в «Граффити»».

Танцы на «стойке», Вечарына TEST-DRIVE 18 верасня 2015 года

С одной стороны, немного обидно, потому что потом мы делали еще много всего интересного, но, с другой стороны, я понимаю, почему у людей до сих пор такая реакция – на тот момент мы делали то, что никто в Минске не делал. Это был, действительно, прецедент.

У нас сформировалось сообщество, довольно лояльное к нашим вечеринкам, меломанское и интровертное. То есть, в клуб может набиться 100 человек, а из них половина интровертов, которые вообще до этого никуда не ходили. Может быть, они и после этого ни на какие вечеринки тоже больше не ходили, но в этом определенно была своя магия.

Людміла Пагодзіна, вечарына PROGIDY PREPARTY 1 красавіка 2016 года

Аляксандр Чарнуха, журналіст і пісьменнік: «Кожны канцэрт «Кассиопеи» быў мініпадзеяй, мініімпрэзай са сваім асаблівым шаленствам»

– Я памятаю, як у «Графіці» праходзілі ўзнагароды Ultra-Music Awards, гэта быў пачатак 2010-га. На іх магілёўскі гурт «Глюкі», які ўжо стаў гуртом Akute, упершыню выступіў у Мінску.

Той самы першы выступ Akute у Мінску

На тым жа канцэрце Юра Дземідовіч, пераможца дзіцячага Еўрабачання, выканаў свайго «Волшебного кролика».

Юры Дземідовіч узрывае «Графіці»

Таксама ў «Графіці» мы ладзілі першы беларускі выступ украінскага гурта Epolets. І апошняя вечарына Ultra-Music, калі мы вырашылі зачыняцца, таксама праходзіла там.

Памятаю, як на развітальную вечарыну прыйшло вельмі багата народу, гэта было досыць цёпла і па-сяброўску, як і заўсёды ў «Графіці». Хаця па-іншаму там не магло і быць.

Я не заспеў той час, калі сцэна ў клубе была каля бара, але памятаю той момант, калі ў самім клубе яшчэ можна было паліць. Гэта, канешне, было выпрабаваннем. Здаецца, нейкая забарона на паленне ўсё ж такі была, але на яе ўсе глядзелі скрозь пальцы. Таму я памятаю, што палілі наўпрост у клубе. І нават для мяне, чалавека, які тады таксама паліў, гэта было няпроста.

Як па мне, заўсёды самыя клёвыя канцэрты былі ў «Кассиопеи». Таму што гэта быў такі ўтульны алкацырк для сваіх, калі ўсе п’яныя, нехта танчыць на барнай стойцы, а хтосьці валяецца пад ёй.

Канцэрт «Кассиопеи», фота: Вячаслаў Радзівонаў

Самі Ліберзон з Самахвалавым ці то ў касцюмах касмічных глістоў, ці то ў коціку з сабачкам, і ўсё гэта пераўтвараецца ў нейкі сюр і пры гэтым дастаткова добра гучыць.

Здаецца, «Кассиопея» была проста ідэальным гуртом для «Графіці». А кожны канцэрт гурта быў мініпадзеяй, мініімпрэзай са сваім асаблівым шаленствам.

Яшчэ я ўзгадваю начныя вечарыны, якія праводзіла Люда Пагодзіна, таму што там былі вельмі крутыя пост-панк дыскатэкі, на якіх было намяшана багата ўсяго. Можна было пабачыць, як Пагодзіна коўзаецца на каленках пад Ніка Кейва, а адначасова на барнай стойцы адбываецца штосьці незразумелае.

І ўсё гэта проста да самай раніцы ў маштабах ўжо занадта вялікіх нават для такога месца, як «Графіці». Мы сустракалі світанак на прыступках клуба, дапівалі тое, што было недапітым і па-сяброўску развітваліся.

Таксама варта нагадаць, што «Графіці» быў стартавай пляцоўкай для маладых гуртоў, якія атрымлівалі першы шанец прадэманстраваць сваю творчасць усім зацікаўленым.

І яшчэ гэта была стабільная пляцоўка для тых, хто хацеў граць не адзін-два канцэрты на год у «Рэпабліку», а рабіць гэта часцей менавіта для сваёй аўдыторыі.

Выступ гурта The UNB. Фота: Вячаслаў Радзівонаў

І трэба сказаць, што рабілі гэта не толькі нейкія даволі спецыфічныя андэграўндныя гурты, але і тыя, хто быў здольным збіраць вялікія пляцоўкі. Той жа гурт «Крама» выступаў у «Графіці», і нічога тут страшнага не было, гэта было вельмі ўтульна.

Чаму феномен «Графіці» стаў паступова сыходзіць? Напэўна, калі музыка пачала змяняцца і замест мікрафонаў і гітар людзі ўзялі ў рукі клавіятуры і сталі пісаць хатнюю музыку, тады ж змяніліся і сродкі яе распаўсюду і пляцоўкі, на якіх яна дэманстравалася.

«Графіці» не зусім свая пляцоўка для хіп-хопа, бо яна больш пра рок-камьюніці. І нават сцены клуба сімвалізавалі менавіта тое, што там былі свае героі, свая атмасфера і свае каноны. А чамусьці маладое пакаленне туды не пайшло.

Аляксандр Чарнуха. Фота: Ігар Палынскі / MOST

Зразумела, што, калі ты хочаш зарабіць грошай на малым памяшканні, то лепей адкрыць нейкую кавярню і зарабляць грошы на ёй. А «Графіці» – гэта рэгулярная канцэртная сетка, выдаткі на гукарэжысёраў, апаратуру і штосьці яшчэ.

Таму я вельмі ўдзячны ўсім хлопцам з «Графіці», якія столькі год кіравалі гэтым месцам у такім пасіянарным выглядзе.

Вячаслаў Радзівонаў, галоўны рэдактар парталу Ultra-Music і заснавальнік Ultra-Music Awards: «Трапіць туды было тым яшчэ квэстам: у папяровым даведніку «Улицы Минска» я і будынак не адразу знайшоў»

– Тое, што сьвет ня будзе іншым, стала зразумела не 24 лютага, а нашмат раней. І нават калі абстрагавацца ад умоўна палітычных падзей, некаторыя іншыя навіны зь вялікай зямлі наганяюць няменшую скруху.

Ужо ўсе згадалі пра закрыцьцё «Графіці», але і я не магу прайсьці міма гэтай падзеі.

Вячаслаў Радзівонаў узнагароджвае гурт The Toobes на Ultra-Music Awards

Упершыню ў «Графіці» я пабываў, здаецца, напрыканцы 2004 году. Трапіць туды было тым яшчэ квэстам: у папяровым даведніку «Улицы Минска» я і будынак не адразу знайшоў, ды й куды там ісьці далей было незразумела.

Квіткі на акустычны канцэрт N.R.M. я ўсё ж набыў, а потым і наведаў імпрэзу. Тады падалося, што ня вельмі камфортна глядзець канцэрт, калі музыкі граюць перад барам, а вольнага месца няма зусім.

Празь некалькі гадоў у «Графіці» зьявілася сцэна. Але гэтая шчыльнасьць і блізкасьць да выступоўцаў засталася і стала важным складнікам атмасфэры бар-клюбу.

Хутка «Графіці» стаў адным з тых месцаў, якое стварала аблічча майго Менску. У самыя актыўныя часы мы наведвалі па тры-чатыры канцэрты на тыдзень.

Канцэрт гурта «Троіца»

У «Графіці» я ўпершыню пабачыў жыўцом «Троіцу», там падчас канцэрту «Нейро Дюбель» на наш столік запрыгнуў Юры Навумаў, а я ледзь пасьпеў прыбраць з-пад ног фотаапарат (толькі здымкі з таго канцэрту я чамусьці не знайшоў), там былі самыя адвязныя выступы «Кассиопея», там былі дзясяткі канцэртаў (рэальна дзясяткі, на якіх я пабываў) Аддис Абеба і The UNB, там упершыню ў Менску выступалі Akute (да гэтага я прычыніўся) і прайшлі першыя Ultra-Music Awards, дзе выступаў нават «Волшебный кролик».

На сценах клуба былі намаляваныя партрэты вядомых беларускіх рок-музыкаў

Пералічыць нават дзясятую частку ўсяго немагчыма. Ды й нават апошні канцэрт, які я ўвогуле наведаў у Менску, быў у «Графіці».

клуб «Графіці»

Гэта было і нядаўна, і даўно, але пераважная частка гуртоў, якія там выступала, не існуе, шмат каго нават зь людзей няма ў жывых, а большасьць, з кім я бавіў час у «Графіці», як і я, цяпер ня ў Менску.

Ды й таго Менску больш няма.

У іншай сытуацыі можна было сказаць, што гэта нармальна, бо горад жыве і разьвіваецца. А цяпер? Спадзяюся, ён усё яшчэ жыве*.

*Допіс перадрукаваны з фэйсбука аўтара з яго згоды з захаваннем арыгінальнай арфаграфіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(7)