Сямён Печанко

Горад Рагнеды: «Столькі сцягоў у Заслаўі даўно не бачылі»

16 жніўня горад Рагнеды далучыўся да агульнанацыянальнага Маршу свабоды. Падрабязнасці ў фотарэпартажы «Салідарнасці».

Цягам тыдня, што мінуў пасля выбараў прэзідэнта, жыхары Заслаўя штодзень выходзілі на акцыі пратэсту. Першы выхад на вуліцы ў вечары 9 жніўня выглядаў стыхійным, на ўвесь натоўп у сотню чалавек быў адзіны бел-чырвона-белы сцяг.

Якасныя змены пачаліся з першай жаночай акцыі. Яе ўдзельніцы і ўдзельнікі прыходзілі пад мясцовы Дом культуры з самаробнымі плакатамі, кветкамі, пачалі з’яўляцца першыя сцягі.

Жыхары Заслаўя не абмяжоўваліся ланцужкамі салідарнасці — хутка з’явілася традыцыя шэсцяў праз увесь горад да мясцовага гарвыканкама. У нядзелю, 16 жніўня, такое шэсце сабрала больш за паўтысячы чалавек. Пра тое, як гэта было, — у фотарэпартажы «Салідарнасці».

Священник на молебне в Заславле: «Те, у кого в руках власть и оружие, ввергли нас в пучину войны»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:12)