Гісторык: «З 17 верасня будзе асацыявацца не адзінства, а поўнае беззаконне і дзяржаўны гвалт»

Сабралі меркаванні гісторыкаў і краязнаўцаў пра 17 верасня, дату, якую сённяшнія ўлады абвесцілі «Днём народнага адзінства».  

Фота Радыё Свабода

Дзмітрый Дрозд, гісторык:

— Нынешние официальные белорусские праздники — это лучшая иллюстрация того, как нелепо подобранной датой можно уничтожить саму идею.

3 июля — день Независимости. Сразу хочется спросить, от кого независимости? От кого независимой стала Беларусь 3 июля? Очевидно, не от большевиков, которые 3 июля вошли в Минск. И, очевидно, не от нацистов, которые 3 июля еще не бежали со всей территории Беларуси. 3 июля 1944 года — день, когда на нашей земле хозяйничали сразу два «освободителя», но никак не сами белорусы. Независимость без независимости. Должен ли быть в стране день Независимости? Очевидно, но это не 3 июля.

23 февраля — день защитника Отечества. Или как он сейчас правильно называется? В любом случае, как не называй, это день советской армии. Что произошло такого значительного в нашей истории 23 февраля 1918 года? Да разве то, что большевики под натиском немцев бежали с большей части Беларуси, а немцы захватывали город за городом. Где здесь белорусские защитники? Где белорусская армия? Каким боком к нам день, когда Ленин согласился подписать условия немецкой капитуляции, отдав им огромные территории бывшей империи? Должен ли быть в стране день армии или военной славы? Пожалуй, да. Но это, определенно не 23 февраля.

17 сентября. День единства. Кто и с кем объединился 17 сентября? Что произошло в этот день? Да все то же — красная армия, нарушив договор с Польшей и, согласно договору с нацистами, перешла польскую границу. Объединился кто-то с кем-то именно 17 сентября? Есть у меня версия, кто и с кем объединился, но не могу ее озвучить, так как за такие версии у нас сейчас могут дать уголовный срок.

Является ли само событие — объединение разделенной между Польшей и большевиками по Рижской капитуляции белорусской земли — праздником? Безусловно! 100%!

Но произошло это вовсе не 17 сентября. И вообще не в 1939 году. В 1939 году у оккупированной красной армией Западной Беларуси был такой же международный статус как у оккупированной немцами остальной Польши — оккупированные территории. Западная Беларусь стала белорусской не более чем сегодня Крым стал российским. Фактически — да, юридически — нет. А после была еще немецкая оккупация всей территории Беларуси.

И только после долгой международной работы, согласованию с союзниками и поляками, компенсации им территориальных потерь за счет Германии, когда 3 августа 1945 года был подписан советско-польский договор о границе, а 5 февраля 1946 года — произошел обмен ратификационными грамотами и договор вступил в силу — земля Беларуси была объединена уже по всем международным правилам.

Что ж они празднуют 17 сентября? День, когда СССР вероломно напал на соседнее государство. Сомнительный день единства.

Аляксандр Пашкевіч, гісторык:

— Як чыста памятная і сімвалічная дата, звязаная з катэгорыяй «адзінства», 17 верасня 1939 года цалкам можа існаваць. Усё ж такі як ні круці, але аб’яднанне падзеленых раней дзвюх вялікіх частак беларускай этнічнай тэрыторыі у складзе адной дзяржавы (СССР) і адной адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі з прыкметамі псеўдадзяржаўнасці (БССР) у выніку тых падзей адбылося.

А гэта сапраўды важная гістарычная падзея для беларусаў, у значнай ступені лёсавызначальная. Але не свята! Бо на змену аўтарытарнай сістэме, якая існавала ў Польшчы, да жыхароў Заходняй Беларусі прыйшоў савецкі таталітарызм. Вызваленнем такое называць не толькі няправільна, але і кашчунна.

У кожным разе, цяперашні рэжым, думаю, настолькі запэцкае гэтую дату выкарыстаннем у сваіх утылітарных мэтах, што ў будучыні яна не будзе ўспрымацца пазітыўна ці хоць бы нейтральна.

З ёй будзе асацыявацца не адзінства, а поўнае беззаконне і дзяржаўны гвалт, што рэалізуецца з выключным цынізмам. У гэтым сэнсе таксічны палітычны рэжым Аляксандра Лукашэнкі — легендарны цар Мідас наадварот.

Кастусь Шыталь, краязнаўца:

— 17 верасня 1939 года — трагічная дата. Чырвоная Армія прынесла на сваіх штыках сталінскі таталітарызм. Сотні тысяч людзей былі арыштаваныя, вывезеныя, абрабаваныя. Дзясяткі тысяч загінулі. Уся маёмасць у людзей была адабраная, людзі былі пазбаўленыя ўсіх грамадзянскіх і чалавечых правоў.

На 17 верасня 1939 года можна паглядзець і ў шырэйшым кантэксце — бо гэта вынік падпісанай 23 жніўня 1939 года дамовы паміж СССР і Трэцім Рэйхам, калі Сталін з Гітлерам змовіліся, каб падзяліць паміж сабой Усходнюю Еўропу. Змова паміж гэтымі двума зладзеямі стала пачаткам ІІ Сусветнай вайны.

Многія беларусы ваявалі супраць Гітлера ўжо з 1 верасня 1939 года ў складзе Польскага Войска, а афіцыйныя гісторыкі не прыгадваюць, што першыя нямецкія бомбы ўпалі на Брэст, Гродна, Баранавічы яшчэ ў верасні 1939 года, калі Сталін быў сябрам і саюзнікам Гітлера.

Трагічным сімвалам савецкай улады стала Беразвечча, дзе Саветы спачатку трымалі ў турме тысячы людзей — а ў пачатку нямецка-савецкай вайны каля тысячы забілі на Дарозе смерці. А Беразвецкую царкву — шэдэўр віленскага барока — Саветы разбурылі пасля вайны.

Для нас, чый край, чые дзяды і прадзеды пацярпелі ад Саветаў, гэтая дата ніколі не будзе святам. Бо мы памятаем і пра Беразвечча, і пра Катынь, і пра вывазкі людзей у таварных вагонах у 40-градусны мароз у лютым 1940 года.

Памятаем, колькі было ў нашых прадзедаў зямлі, і памятаем, дзе былі касцёлы, капліцы і крыжы, зруйнаваныя Саветамі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:45)