Франак Вячорка: «З гэтага пекла мы выйдзем загартаваныя, з імунітэтам на тыранію»

Дарадца Святланы Ціханоўскай — пра тое, як у беларусаў выпрацоўваецца імунітэт на дыктатуру.

— Апошні год быў вельмі балючы, — піша Франак Вячорка. — Кожны з нас ці пацярпеў сам, ці пацярпелі блізкія. Палова маёй стужкі сяброў сядзіць у турмах ці зьехала за мяжу. Немагчыма без болю чытаць успаміны, глядзець здымкі катаваных людзей.

Зь іншага боку, тэрор ня змог залушыць пратэст цалкам. Ужо больш за год мы працягваем барацьбу, у новых формах, нягледзячы на рэпрэсіі і моманты адчаю. І нам наканавана перамагчы. А з гэтага пекла мы выйдзем загартаваныя, з імунітэтам на тыранію.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.1(57)