Фотафакт. Рада БНР выпусціла паштовую марку, прысвечаную Васілю Быкаву
Пасля 70-гадовага перапынку Рада БНР аднавіла традыцыю выпуску паштовых марак, і першая прысвечана Васілю Быкаву.
Як паведаміў Сяргей Навумчык, дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна.
«Для выпуску мы скарысталіся паслугамі Чэскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейнымі знакамі паштовай аплаты Чэскай Рэспублікі, — напісаў Сяргей Навумчык. — Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах — як для ўнутраных, гэтак і міжнародных адпраўленняў.
Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў.
Між іншым, нам удалося скарыстаць марку Чэскай пошты зь літарай В (пры жаданні, можна чытаць як «Васіль», а можна — як «Bykau»), дзе ёсць выява бел-чырвона-белага сымбалю.
Падобныя выданні ў счэпках з дзейнымі знакамі паштовай аплаты з’яўляюцца прадметам філатэліі, і мы пастараемся, каб хаця б невялікая колькасць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі.
Спадзяемся, што ў вольнай Беларусі выява гэтай маркі з’явіцца, напрыклад, на блоку пошты будучай вольнай Беларусі».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное