Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Бабарыкам

Паводле звестак пасольства Германіі ў Мінску, у Вярхоўным судзе на 19 кастрычніка прызначана пасяджэнне па справе Віктара Бабарыкі, асуджанага да 14 гадоў зняволення. У сувязі з гэтым еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынку, каб выказаць салідарнасць з палітвязнем.

Фота пасольства Германіі ў Мінску

— Ад Віктара Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навінай стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі, — гаворыцца ў заяве дыппрадстаўніцтва Германіі ў Беларусі.

Нядаўна «Белпол» паведаміў, што ў Віктара Бабарыкі збоі ў працы сэрца. Таксама было патлумачана, чаму ў канцы красавіка палітвязень быў змешчаны ў бальніцу:

– Сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні былі нанесеныя Віктару Бабарыку прадстаўнікамі карных структур, якія не адносяцца да персаналу калоніі і спецыяльна прыязджалі ў ПК-1 для правядзення «прафілактычнай гутаркі», якая перарасла ў жорсткую акцыю застрашвання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(34)