Общество

Эдуард Пальчыс: «Усё сапраўднае і вартае даецца праз выпрабаванні»

Вядомы блогер быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму далі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю так і не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА.

Эдуарда Пальчыса вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, яму пагражае да 15 гадоў. З-за кратаў палiтвязень адказаў Нашай Нiве, цi не расчараваны, што змены ў краіне не наступілі так хутка, як чакалася.

– Я нават радуюся, што ўсё зацягнулася. Бо да 2020-га ў беларусаў у палітычным сэнсе было шмат наіўнага і дзіцячага. Калі б усё было хутка і проста, то нацыя б не зрабіла важныя высновы, якія, я спадзяюся, яна зрабіла цяпер.

Усё сапраўднае і вартае даецца праз выпрабаванні. Таму мы і перажываем унікальны час, хай і цяжкі. Гэта трэба выкарыстоўваць для ўсведамлення сапраўднага і добрага, будучага і мінулага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)