Дзякуючы Чаргінцу Беларусь апынулася ў адным шэрагу з Бірмай

3 сакавіка прагрэсіўнае чалавецтва адзначала Music Freedom Day. У той жа дзень на “галоўным беларускім партале” Мікалай Чаргінец у чарговы раз граміў гурт Rammstein. Думаеце, толькі ў беларускіх чыноўнікаў такія асаблівыя музычныя густы?

У чаканні менскага канцэрту Rammstein – самыя скандальныя музычныя забароны ў свеце за два месяцы гэтага года.

БІРМА: дудкі вам

Міністэрства культуры Бірмы забараніла бірманскім народным аркестрам "saing" ужываць “заходнія” музычныя інструменты. Як піша янгунская газета The Voice, закон таксама патрабуе, каб аркестры выступалі толькі ў народных строях. Пры гэтым з “заходніх” дэвайсаў не забараняюцца гукаўзмацняльнікі і лазерная падсветка.

Аркестры "saing" звычайна суправаджаюць пастаноўкі мясцовых народных тэатраў. Яны складаюцца пераважна з перкусіі: цэнтральны круг з 21 барабана, круг гонгаў, вялікі барабан, талеркі і ўсякія бамбукавыя дудкі-калатушкі ў дадатак. Міністэрства растрывожылася з-за таго, што ў народных аркестрах усё часцей з’яўляюцца скрыпкі, гавайскія гітары, банджо і кітайскія лютні. Цяпер парадак наведзены, і ў Бірме зноў запануе эталоннае мастацтва...

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)