Драгічын: Нябожчык “пажадаў прагаласаваць на даму”

Назіральнік па выбарчаму ўчастку №1 па Драгічынскай выбарчай акрузе № 10 паўдзельнічаў у наведванні сябрамі ўчастковай камісіі выбаршчыкаў, якія падавалі заяўкі на галасаванне па іх месцы знаходжання.

Сярод 70 такіх выбаршчыкаў некаторыя не дачакаліся сябраў камісіі і па зразумелых прычынах: у адным выпадку муж з жонкай ужо год таму з’ехалі ў Расію, а ў другім “заяўка ў камісію прыйшла” ад нябожчыка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)