Сяргей Нікалюк, Новы час

Дэградацыя беларускай мадэлі: ад інфармацыйнай аўтакратыі да савецкіх методык

Мы на вайне. Пакуль яшчэ гібрыднай. «Вайна вядзецца супраць часу, супраць свету, якім ён цяпер стаў, за вяртанне ў шчаслівыя сямідзясятыя».

«Ён занадта няўтульны, гэты празрысты свет, — і задача палягае ў тым, каб выправіць яго недахопы. Калі ўжо не глабальна, то хоць бы ў межах асобна ўзятай краіны», — тлумачыць расійскі публіцыст Іван Давыдаў.

Мы на вайне. Мы трымаем абарону. На нашым баявым штандары напісаны просты і зразумелы сваім і ворагам дэвіз: «Нашы каштоўнасці не ўпісваюцца ў сістэму глабалісцкай будовы свету». Ён служыць аналагам надпісу-папярэджання на апорах высакавольтных ліній: «Не залазіць, заб’е!»

Нас спрабуюць узяць у атачэнне. Ці тое яшчэ будзе.

Мы — гэта хто?

Паводле гісторыка Аляксандра Ахіезера, «грамадства, асоба адказваюць на крызісную сітуацыю, на небяспеку, ці праз выпрацоўку інавацыйных ідэй, якія адкрываюць новыя творчыя магчымасці больш эфектыўных рашэнняў, ці на аснове вяртання да старых каштоўнасцяў, якія апраўдалі сябе ў мінулым».

Глыбокая думка. Але, як і ўсе падобныя думкі, яна яўляецца няпоўнай. Наш паўсядзённы вопыт падказвае трэці шлях — ён вядзе да старых каштоўнасцяў, якія ў мінулым сябе НЕ АПРАЎДАЛІ.

«Жыццё кароткае», — сцвярджаў Гіпакрат. Ён быў лекарам, і таму ў хуткаплынным часе разбіраўся прафесійна. 18 жніўня ва ўсіх плакальшчыкаў па СССР з’яўляецца нагода адзначыць 30-годдзе няўдалага путчу, які ўбіў апошні цвік у вечка труны «Саюза непарушнага рэспублік свабодных».

Найлепшай ілюстрацыі закона ненаўмысных наступстваў, мабыць, і не знайсці. Путчысты хацелі, як лепш... але і Гарбачоў ні сабе, ні краіне зла не жадаў. Ды і хто з нас, калі слухаў маладога генеральнага сакратара ў 1985 годзе, не пагадзіўся б з тым, што «так жыць нельга»?

«Пераменаў! Мы хочам пераменаў!» — спяваў Віктар Цой. І тут самы час разабрацца з займеннікам першай асобы множнага ліку «МЫ». Мы — гэта хто? Адважуся выказаць здагадку, што не толькі стомленыя ад дэфіцыту рабочыя і калгасніцы разам з праслойкай у выглядзе працоўнай інтэлігенцыі, але і большасць прадстаўнікоў так званай наменклатуры.

Айчынная гісторыя вучыць: абавязковай умовай для надыходу пераменаў з’яўляецца згода («кансенсус» — паводле тэрміналогіі Гарбачова) паміж кіраўнікамі і кіраванымі ў пытанні ўсведамлення, што далей «так жыць нельга».

Адсутнасцю ўсеагульнай згоды і адрозніваюцца цяперашнія падзеі ад гарбачоўскай перабудовы. На жаль, але сёння жыць даводзіцца ва ўмовах, калі нізы не хочуць жыць па-старому, але вярхі па-старому кіраваць яшчэ неяк могуць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:13)