Скандалы

Да рэзідэнцыі Караніка прыехала міліцыя

Каля дома старшыні Гродзенскага аблвыканкама вялікая колькасць сілавікоў, паведамляе НН.

Да службовага дома Уладзіміра Караніка на вуліцы Свярдлова ў Гродне прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі.

Гэта раён Гродна, дзе размяшчаецца жытло для высокапастаўленых чыноўнікаў.

Раней у Гродне былі чуваць гукі выстралаў. Як паведамілі дзяржСМІ, КДБ застрэліў замежніка «падчас аказання ўзброенага супраціву».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(16)