Ціханоўская: «Я была вельмі радая бачыць усіх вас, абняцца і паразмаўляць»

Святлана Ціханоўская — пра фестываль ТУТАКА.

Тут і далей фота facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская наведала фестываль ТУТАКА.

— Я была вельмі радая бачыць усіх вас, абняцца і паразмаўляць. Я нават не магу перадаць, якая энергія і атмасфера была на фестывалі. Так шмат любові і пазітыву ў адным месцы, — падзялілася ўражаннямі Ціханоўская. — Канцэрты беларускіх музыкаў, актыўнасці для дзетак і дарослых ад ініцыятываў і актывістаў, прэзентацыя кніг і фільмаў, дыскусіі на важныя тэмы – усё гэта, і не толькі, было на фестывалі ТУТАКА. Ён скарыў маё сэрца!

Фестываль беларускай сучаснай культуры ТУТАКА ладзіцца ва ўрочышчы Барок ля Гарадка, што на Падляшшы. Ён зъяўляецца спадкаемцам легендарнага фэсту «Басовішча», які праводзіўся тут жа цягам трох дзесяцігодзяў — ад 1990-га.

ТУТАКА або «фестываль абуджаных» праходзіць ужо трэці год. Акрамя музычнай часткі яго наведнікам прапануюць майстар-класы, арт-кірмаш, курсы «Мова нанова».

Гэтым разам на фэсце зладзілі выставу памяці палітзняоволенага мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні 11 ліпеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(29)