Чаму ў беларускіх турмах нялюдзкія парадкі?
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека прэзэнтавала ў Менску справаздачу аб умовах утрыманьня пад вартай у Беларусі. У ёй сабраныя сьведчаньні аб негуманных умовах і катаваньнях у беларускіх турмах і пастарунках. Чаму ў беларускіх турмах нялюдзкія парадкі?
Беларуская пэнітэнцыярная сыстэма закрытая, улады
недастаткова робяць для выпраўленьня існуючай сытуацыі, якая мала памянялася з
савецкіх часоў, недастаткова робіцца для спыненьня катаваньняў у турмах —
перакананыя беларускія і міжнародныя праваабаронцы.
Беларускія турмы і ізалятары не разьлічаныя на выпраўленьне
злачынцаў, умовы ўтрыманьня ў іх самі па сабе зьяўляюцца катаваньнем, апрача
таго застаецца праблема ўжываньня фізычнай сілы ў адносінах да падсьледных і
зьняволеных.
Як адбывалі пакараньне ў турмах палітвязьні журналіст Павал
Шарамет, грамадзкі актывіст Уладзімер Плешчанка і экс-амбасадар Міхаіл Марыніч.
Журналіст Павал
Шарамет. Быў зьняволены 26 ліпеня 1997году паводле абвінавачаньня ў незаконным
пераходзе беларуска-літоўскай мяжы. Вызвалены 7 кастрычніка 1997 году. Правёў
за кратамі 74 дні.
З турэмнага дзёньніку
Паўла Шарамета
“Кладуся на нары. Хвілінаў праз дзесяць пачынае нямець рука,
потым — нага, потым уся правая частка цела. Пераварочваюся на другі бок — усё
паўтараецца…З “таўчка” страшэнна сьмярдзіць — невялікую трубу ад каналізацыі
адмыслова вывелі наверх, і камэра цалкам запоўненая смуродам.
Зьняволеныя пачынаюць губляць здароўе і прытомнасьць яшчэ на
шляху ў турэмную камэру. У часе этапаваньня ў перапоўненых “аўтазаках” ці ў
часе чаканьня абражальнай працэдуры пэрсанальнага дагляду. Гэта чаканьне
адбываецца ў так званых “стаканах” — “каменных мяшках”, памерам мэтар на мэтар.
У “каранцінах” няма ні матрацаў, ні бялізны, а замест чатырох чалавек могуць
сядзець 20. Лекары ня раяць галадаць у турмах. Разам з адсутнасьцю нармальнага
паветра ды дэфіцытам руху голад можа прывесьці да цяжкай інтаксыкацыі
арганізму. Тым ня менш, зьняволеныя ідуць на гэты крок…”
Уладзімер Плешчанка.
Быў зьняволены 2 верасьня 1998 году паводле абвінавачаньня ў крадзяжы бюста
Суворава.. Выйшаў на свабоду 26 траўня 1999 году. Быў за кратамі 267 дзён. 20
траўня 2006 году памёр ад сардэчнае хваробы на 58-м годзе жыцьця
Успамін дачкі
Натальлі
"Калі я на судзе ўбачыла бацьку, то не пазнала яго.
Зусім! Ён усё прасіў, каб перадавалі ў турму перш за ўсё сала й часнык. І мы
перадавалі, каб пратрымаўся там, каб здароўе захаваць. А як яго прывезьлі —
такі пастарэлы й зьнясілены, што проста жах! І яго вызвалілі з-пад варты проста
ў залі суду, прызналі невінаватым. Толькі потым ён распавёў, у якіх умовах яго
трымалі, — у камэры, дзе нават спалі па чарзе, бо на 2-3 зьняволеных было адно
спальнае месца”.
Экс-міністар і
экс-амбасадар Міхаіл Марыніч. Быў зьняволены 26 красавіка 2004 году, выйшаў на
свабоду 14 красавіка 2006 году. Правёў за кратамі 719 дзён.
У турме ў Міхаіла Марыніча здарыўся інсульт, у яго адабралі
лекі, фактычна не было дапамогі. У турме яго прызналі інвалідам другой групы
прызналі Міхаіла Марыніча дактары з мэдычна-рэабілітацыйнай экспэртнай камісіі
Міністэрства аховы здароўя, якія агледзелі вязьня ў рэспубліканскім турэмным
шпіталі. Жонка Міхаіла Марыніча Тацяна пра сваю сустрэчу з мужам:
“Мы бачыліся праз шкло, але ўсё роўна — вялікае шчасьце, што
мы ўбачыліся. Ён пачуваецца крыху лепей, цяпер ён у шпіталі. Пасьля кропельніцы
адчувальнасьць у яго падвысілася. Але ўсё роўна, здароўе ня лепшае: вільгаць і
холад у турме робяць сваю справу. Нармальна лячыцца ў турэмным шпіталі ўсё адно
немагчыма, ён марыць пра тое, як будзе лячыцца ў цывільным шпіталі”.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное