Общество
Eolonir

Благасфэра пра выдаленьне minsk_by

Прыблізна ад 22.00 12 студзеня суполка minsk_by пры зьвяртаньні да яе пачала выдаваць ляканічны надпіс «Error» (памылка). Зазвычай па выдаленьні дыярыюша альбо суполкі па ягонае спасылцы зьяўляецца адкрытае паведамленьне пра выдаленьне або замарожваньне акаўнту. Гэтым разам такога няма, што наштурхоўвае сярод усяго іншага на думку, што, магчыма, minsk_by зьнік усьлед нейкае тэхнічнае памылкі, якіх апошнім часам на ЖЧ сталася багата.

Вось гутаркі на гэтую тэму:

1. Суполку выдаліў адзін з мадэратараў minsk_by пад ціскам КДБ (глядзі камэнтары да артыкулу пад спасылкай). Зыходны пост таксама можна прагледзець вось тут:

minsk_by, важно!
Дошел слух, что [info]minsk_by закрыли, потому что одному из мэйнтейнеров позвонили из КГБ с какими-то вопросами. Кто что об этом знает, и как с ними (модераторами, не КГБ) можно связаться?

апд: Опа, даже не звонили, а завалились к [info]allerу вчера прямо на пьянку по случаю ДР... :(

апд2: Короче, что-то такое. Во время празднования ДР [info]allerа к нему завалились несколько человек в штатском, достали корочки и вежливо попросили в их присутствии закрыть комьюнити. Основание - просто ...: оказывается когда-то после каких-то выборов публиковались фотки сотрудников КГБ при исполнении, что является нарушением закона о КГБ. Так что им предложили на выбор либо удалить комьюнити и отдать комп для исследования на предмет наличия в нем информации антигосударственной направленности, либо быть забранными с обвинениями в участии в незарегистрированной организации, противодействии работе спецслужб (те самые фотки) и дискредитации чего-то там. Они, как я понимаю, согласились на первое.

2. Мадэратар, якога абвінавачваюць у выдаленьні, нічога ня ведае .

Натуральна, што калі б мадэратар і выдаліў суполку пад ціскам КДБ, то наўрад ці паведаміў бы пра гэта ўсім запар. Праўда, гэтаксама ўлічваючы тое, што апошнім часам на тле "дэвальвацыі-дэнамінацыі" плётак у паветры кружыць звыш любой нормы, то й зьнікненьне minsk_by магло быць хутка прыпісанае ня тым людзям: глеба надта спрыяльная для рознага кшталту домыслаў. Дзіўна таксама тое, што, калі гэта сапраўды КДБ, то навошта выдаляць суполку тады, калі яна з сапраўды апазыцыйнай пераўтварылася ў звычайную барахолку для рознага кшталту абвестак ці апытаньняў. Лепей было выдаляць яе менавіта падчас выбараў 2006 году, а не зараз, калі сапраўды актыўныя блогеры паціху пераходзяць з ЖЧ на іншыя пляцоўкі альбо ствараюць свае ўласныя блогі.

Апошняй грамадзкай справай, дзе minsk_by згуляў істотную ролю, стаўся выпадак з жывым шчытом, пабудаваным на дарозе супрацоўнікамі ДАІ. Але ж нават і ў тым выпадку глупа было б думаць, што менавіта дзякуючы minsk_by інспэктары атрымалі ўмоўнае пакараньне: суполка папросту данесла інфармацыю да дадатковых 3000 зь нечым асобаў, але і па-за ёй навіна актыўна цыркулявала па асобных блогах. Нават Google News падаў яе ўжо нараніцу наступнага дня, што само па сабе сьведчыць пра маштаб яе распаўсюджаньня.

Усё ж такі існуе верагоднасьць, што зьнікненьне minsk_by сталася сьледзтвам банальнае тэхнічнае памылкі. Так што пакуль варта чакаць ды спадзявацца, што памылка выправіцца (калі гэта сапраўды памылка).

А пакуль час зьбягае, карыстальнікі ЖЧ ствараюць новыя суполкі: у прыватнасьці, паўстала кам'юніці minsk_new, якая пазыцыянуе сабе як замену minsk_by.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)