Общество
Eolonir

Благасфэра пра “Менск-2” ды крызу

“…Што я хачу сказаць: міжнароднае лётнішча Менску — гэта ад, ад ды жах. Да нашае пасадкі тамака сядзела яшчэ тры рэйсы КД Авія. Дык вось: тыя, што прыляцелі раней, зжэрлі ўсё ядомае. То бок, на міжнародным лётнішчы сталіцы дзяржавы пад’есьці немагчыма. У вялізэрным шэрым будынку — адзін працоўны выменьнік ды банкамат. Яшчэ тамака ёсьць статуя зубра, стаіць на пандусе — ёй вельмі зручна вешаць торбу на рогі...”

“…Нехта пайшоў у бізнэс-цэнтар — выйсьці ў Інтэрнэт. У бізнэс-цэнтры параілі не выпінацца ды ў Інтэрнэт выходзіць “з гэтай самай вашай Расеі”. Відаць, Інтэрнэт пайшоў сьвяткаваць разам з кухарамі. Спавіўся вакол бярозы й сьпіць…”

Вось такі ўрывак з уражаньняў сучаснага расейскага пісьменьніка Алмата Малатава пра побыт пасажыраў затрыманага ў Менску рэйса на Каралевец petra_leleka прапанавала чытачам minsk_by занесьці ў скарбонку памяці. Зрэшты, ня першы раз бачу ў Сеціве грэблівыя апісаньні беларускіх дарогаў або лётнішчаў або сэрвісу ды й краіны ўвогуле расейцамі з Масквы або Піцеру: маўляў, правінцыя. З камэнтарамі наконт інфраструктуры людзі часткова пагаджаюцца. Але гэтым разам апісаньне “Менску-2”, магчыма праз паводзіны пасажыраў з Расеі, вымушаных сядзець тамака ўначы (”п’яныя пасажыры агрэсіўныя, яны зрабілі месяцавы плян барам, паляць папросту ў холах ды сьпяваюць песьні”), не сустрэла разуменьня ў наведвальнікаў суполкі (толькі адзін блогер, вядомы сваёй схільнасьцю ганіць усё беларускае, падтрымаў сп. Малатава). Астатнім спадабалася парада працаўнікоў бізнэс-цэнтру наконт Інтэрнэту. Нехта заўважыў, што ў Франкфурце яны б не дазволілі сабе паліць у холе, а тут абслугі патрабуюць нібыта ў Нямеччыне: тыпова расейска-снобская замалёўка...

Назад да дэнамінацыі: гэтае слова разам з “дэвальвацыяй”, “інфляцыяй” ды яшчэ немаведама чым паўтаралася на суполках беларускага ЖЧ настолькі часта, што стваралася ўражаньне, што народ папросту ня ведаў, чым адно адрозьнівалася ад другога. Прапаную пару характарыстычных артыкулаў, якія файна адлюстроўваюць настрой благасфэры:

1.Абяцаная нараніцу дэнамінацыя (нехта з камэнтатараў нават кажа, што ў ГУМе супрацоўнікі новымі грошамі заробак атрымалі).

2.Банкаматы, пункт мэню “Валюта” ды падобнае (пра зьнікненьне пункту “USD” з банкаматаў ды немагчымасьць зьняць грошы гатоўкаю). Дарэчы, гэта артыкул атрымаў шырокі розгалас у благасфэры: людзі зараз чутныя да ўсяго, што датычыць магчымасьці здымаць дэпазыты.

І апошняя тэма, што набыла папулярнасьць (праўда, на жаль, не праз свой зьмест, але праз артаграфію аўтара) — пра заклік дапамачы блогерцы michalinka набыць электравазок. Падрабязьней пра акцыю — вось тутака.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)