Общество
Eolonir

Благасфэра пра акцыі моладзі

Беларускае грамадзтва хворае на абыякавасьць. У камэнтарах пад артыкуламі пра разгоны акцыяў на Дзень сьвятога Валянтына ды Дзень салідарнасьці блогеры разважаюць пра “законнасьць разгону незаконнага шэсьця” ды кпяць наконт Зьмітра Дашкевіча: маўляў, за колькі гадзінаў да мітынгу ён даў інтэрвію пра зьбіцьцё? Але найболей жахлівымі падаюцца абыкавыя кароткія сэнтэнцыі: “Вы хіба не прызвычаіліся?”

Вельмі тыповымі сталіся спасылкі на ЭЗ ды ЗША: маўляў, тамака незаконныя шэсьці таксама разганяюць, ды так, што рукі людзям ламаюць. Праўда, частату сілавога сцэнару ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў у нашых заходніх суседзяў камэнтатары зазвычай абмінаюць.

Сапраўды, падаецца, што беларусы прызвычаіліся да таго, што выклікала б жах у любога эўрапейца. Да таго, што на шэсьцях зьбіваюць, што міліцыя можа выселіць чалавека зь яго дому, які стаіць на шляху новай галінкі мэтрапалітэну, ды нагамі дагары запхаць у машыну, не саромеючыся людзей, што стаяць навокал, не адказваючы на пытаньні журналістаў. Пад перапостам на minsk_by артыкула з “Радыё Свабода” пра абарону менчуком Васілём Хадзьковым свайго дому не падпісаўся аніводны інтэрнаўт. Дом, дарэчы, потым папросту згарэў, а гаспадара забралі ў міліцыю другім разам. Але, падаецца, менчукоў гэта не цікавіць і не зацікавіць.

Такія самыя тыповыя дыскусіі можна пабачыць пад зводным постам з спасылкамі на справаздачы з акцыі 14 лютага, пад фотарэпартажам Антона Матолькі з гэтага мерапрыемства, як і пад шматлікімі іншымі артыкуламі, прысьвечанымі шэсьцю.

14 лютага адзначылася ў блогах ня толькі фотарэпартажамі, але й постам пра тое, як у гіпэрмаркеце “Карона” ў гэты “дзень цьвярозасьці” можна было вольна купляць алькаголь. Дарэчы, паводле аўтара допісу, яго тамака зазвычай прадаюць і далёка запаўнач.

І, нарэшце, апошняй тэмай стала крытыка новых сьвятлафораў у Менску. Паводле аўтара, беларуская вытворчасьць выдала вельмі няякасны ды дарагі прадукт. Без камэнтараў, чытаем тут.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)