Беларускі лысы кот трапіў у San Francisco Chronicle

Здымак беларускага фотажурналіста, карэспандэнта AFP Віктара Драчова «Вярніце мне маё футра» стаў здымкам дня ў адным з найбуйнейшых амэрыканскіх выданьняў San Francisco Chronicle.

У кадар Драчова трапіла кацяня экзатычнай пароды сфінкс — экспанат Міжнароднай выставы катоў у Менску.

Рубрыка “Дзень у фота”, у якой прадстаўленыя фотасюжэты з самых розных краін сьвету, — адна з самых папулярных у San Francisco Chronicle. Сярод найлепшых здымкаў рэдакцыя і чытачы выданьня таксама адзначылі:

“113 сьвечак для Генры” — фотапартрэт самага старога жыхара Вялікабрытаніі, удзельніка 1-й усясьветнай вайны. У свой 113-ты дзень народзінаў ён зьбіраецца выпіць за сваё здароўе келіх піва.

“Кляса ёгі ў індыйскім Амрытсары”.

“Пакістанскія хлопчыкі лічаць, што скакаць у ваду можна і з каровы”.

“Індыйскія бацькі — дарожныя будаўнікі пакінулі спаць сваё дзіця ў гамаку пад аўтацыстэрнай з вадой”.

“У цяперашняй Мэксыцы згулялі ў футбол па-ацтэкску: у старажытных строях, але без ахвяраў”.

“У ванкувэрскім акварыюме бялуга Аўрора нарадзіла 20-кіляграмовае дзіцянё”.

Што да здымка беларускага фотакарэспандэнта “Вярніце мне маё футра”, то ён трапіў у фотагалерэю “Дзень у фота” і ў іншым амэрыканскім выданьні — Washington Post.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)