«Беларускі кнігазбор» выдаў Генадзя Бураўкіна
У серыі “Беларускі кнігазбор” выйшла кніга выбраных твораў Генадзя Бураўкіна.
— Вельмі прыемна было аказацца ў кампаніі такіх прызнаных майстроў, якія з’яўляюцца ў гэтай серыі, — падзяліўся сваёй радасцю з “Салідарнасцю” Генадзь Бураўкін. — Чачот, Быкаў, Караткевіч... Нарэшце дабраліся і да майго пакалення. Ужо выйшлі Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч.
У кнігу, акрамя вершаў, увайшлі таксама публіцыстыка, эсэістка, паэмы і песні, напісаныя Генадзем Бураўкіным да 2000 года. Прадмову да выдання напісаў Уладзімір Някляеў.
Сам жа аўтар выступіў ўкладальнікам зборніка.
— Я уключыў у кнігу менавіта тое, што мне асабліва блізка і дорага, — расказаў Генадзь Бураўкін. — Хаця, з іншага боку, можа, я быў не да канца аб’ектўны і нехта палічыў бы лепшымі іншыя творы. Але гэта менавіта тое, што ў мяне на душы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное