Байнет: «Кто придумал этот триллер? И смешно, и страшно»
Лидеры мнений – о заявлении Лукашенко о предотвращенной попытке покушения на него и членов его семьи, последующем сюжете на ОНТ и заявлениях КГБ и ФСБ.
Саша Филипенко, писатель: «ФСБ: «Александр Федута планировал осуществление военного переворота в Беларуси, а также физическое устранение президента Лукашенко». От себя добавлю только, что кроме этого, за год до собственного рождения, Александр Федута подготовил и руками минского соратника осуществил покушение на президента Америки Джона Фицджеральда Кеннеди».
Задержание политолога Александра Федуты. Скриншот ОНТ
Леонид Миндлин, режиссер-документалист: «Кто придумал этот триллер? А тоннель от Лондона до Бомбея через Свислочь они не рыли?».
Дмитрий Гурневич, журналист: «Кіно пра замах «ЦРУ і ФСБ на Лукашэнку» і смешнае, і страшнае.
Смешнае, бо дзеці нават ведаюць, што ФБР дзейнічае толькі на тэрыторыі ЗША. КГБ і ФСБ нават не давовіліся паміж наконт дэталяў, як яны будуць пра гэта расказваць. Паводле ФСБ, пераварот меўся адбыцца 9 мая. Паводле КДБ, у чэрвені-ліпені.
Зразумела ўжо кожнаму, што закрытыя зум-размовы, падчас якіх Зянковіч, Фядута, Кастусёў спачатку проста абмяркоўвалі розныя сцэнары сітуацыі ў краіне, нехта з удзельнікаў зліў канторы. Кантора ўбачыла цудоўны матэрыял для кантраляванай правакацыі і ўжо вяла «загаворшчыкаў».
На кадрах з маскоўскага рэстарану мы бачылі трох дзядзек з замазанымі тварамі. Ясна, што яны выступалі ў ролі «важных шышак з КДБ або або ФСБ» (хутчэй апошняе, бо Масква ўсё ж), якія выйшлі на «змоўшчыкаў Зянковіча і Фядуту» і прапанавалі нейкую дапамогу. Бо як прыгожа ўсё знята ў рэстаране, з трох камер. Нехта ж грунтоўна рыхтаваўся. І далей сваімі языкамі яны падводзілі суразмоўцаў да тых фразаў, якія ім і трэба.
Гісторыя страшная. Не толькі таму, што лёс затрыманых незайздросны. А яшчэ і таму, што гэта прамая жорсткая канфрантацыя з ЗША, якая без санкцыі Крамля не абышлася. Гэта марафонскі забег, каб наўмысна трапіць на дула. На фоне падзей каля мяжы з Украінай усё гэта даволі трывожна».
Наша Нiва: «Выдуманыя змовы для апраўдання рэпрэсій? Гэта была методыка Сталіна.
У 1930-я спецслужбы фабрыкавалі «змовы» адну за адной. «Змова Тухачэўскага», «змова дактароў», «справа Саюза вызвалення Беларусі», «ленінградская справа», «трацкісцка-зіноўеўская змова», «другая трацкісцкая справа»…
Сталінскія спецслужбы фабрыкавалі гэтыя «змовы» на канвееры, іх ахвярамі сталі сотні тысяч людзей. Пасля пад нож звычайна ішлі і самі фабрыкатары гэтых спраў, да самага высокага ўзроўню (Ягода, Яжоў).
Гэтая тактыка перастала выкарыстоўвацца са смерцю Сталіна. Малянкоў, Хрушчоў ад яе адмовіліся, і Брэжнеў з Андропавым таксама такім не займаліся».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное