Общество

«Бацькаўшчына» знайшла памяшканне для з’езду беларусаў свету

З’езд грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» пройдзе ў Мінску, у Міжнародным адукацыйным цэнтры.

Як паведамляе прэс-служба МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» (ГИПЕР на //www.zbsb.org), у чацвер, 4 траўня, кіраўніцтва аранізацыі атрымала вуснае паведамленне з Мінгарвыканкама пра прадстаўленне памяшкання для правядзення Пятага з’езду беларусаў свету. Згодна з ім, на 18-19 ліпеня 2009 года для правядзення з’езда могуць быць прадастаўлены ў арэнду актавая зала ДК Мінскага трактарнага завода або зала Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB).

На пасяджэнні Управы было вырашана аддаць перавагу памяшканню адукацыйнага цэнтра. “Бацькаўшчына” ўжо мае паспяховы досвед супрацоўніцтва з гэтай установай: менавіта там праходзіў папярэдні з’езд беларусаў свету. Зала ДК Мінскага трактарнага завода разглядаецца як запасны варыянт.

Нагадаем, што пачынаючы з лютага гэтага года МГА “ЗБС “ Бацькаўшчына” даслала запыты ў 22 адміністрацыі ўстановаў сталіцы, у тым ліку і Мінгарвыканкам, з просьбай прадставіць памяшканне для правядзення з’езду. 20 з іх пад рознымі нагодамі адказалі адмовай, пасля чаго кіраўніцтва арганізацыі пачало перамовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары суседніх краінаў аб правядзенні з’езду ў замежжы, а таксама арганізавала адпаведную інфармацыйную кампанію ў прэсе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)