Общество

Асудзілі чалавека, які зьняў на відэа здарэньне з атракцыёнамі ў Александрыі, яго затрымліваў КДБ

13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёну. Да суду Павал Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУС, паведамляе Радыё Свабода.

Павал Пятроўскі

Прыватнага прадпрымальніка зь Берасьця Паўла Пятроўскага, які зьняў, як вецер перакуліў надзіманыя атракцыёны на сьвяце ў Александрыі, асудзілі на 7 дзён арышту. Яго затрымліваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Як стала вядома Свабодзе, Паўла Пятроўскага затрымалі ў суботу 10 ліпеня. Афіцыйная прычына — частка 2 артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданьне, захоўваньне або перавозка такой інфармацыі»).

Пятроўскі паехаў на фэст гандляваць сваімі таварамі як прадпрымальнік.

Паўлу Пятроўскаму 42 гады. Па адукацыі настаўнік гісторыі. Жанаты, у сям’і двое малых дзяцей — аднаму тры гады, другому 10 месяцаў.

Надзвычайная сытуацыя здарылася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, дзе праходзіў фэст «Александрыя сустракае сяброў». Моцны вецер узьняў у паветра батут, на якім забаўляліся дзеці. Спачатку Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 5 чалавек — двое дзяцей і трое дарослых, стан усіх пацыентаў здавальняючы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(49)