Але давайце крыху адыдзем ад сёньняшняга дня: а што рабіла адміністрацыя Байдэна апошнія два гады? Адразу пасьля агрэсіі Пуціна, на самым пачатку вайны, можна было зрабіць мінімум дзьве рэчы: закрыць неба, пра што прасіў Кіеў, і нанесьці па Пуціну зьнішчальны ўдар.
«Амерыканцы маглі зраўняць базу Севастопаль зь лініяй мора. Пуціна даўно б ужо не было – як і Лукашэнкі»
Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра дзеянні ЗША у адносінах да Расіі.
– Даў інтэрвію Белсату адносна дапамогі ЗША Ўкраіне, і ня толькі, – піша Навумчык. – Асноўныя тэзісы.
Рэспубліканкая партыя паставіла выдаткаваньне дапамогі Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню ў залежнасьць ад вырашэньня ўнутрыамэрыканскай тэмы – праблемы нелегальнай эміграцыі. Гэта, безумоўна, недальнабачная пазыцыя, калі ацэньваць яе ў кантэксьце сусьветнай бясьпекі.
Бо, фактычна, Пуцін пачаў III сусьветную вайну. Але праблема нелегальнай эміграцыі хвалюе амэрыканскіх выбаршчыкаў, а перад выбарамі палітыкі больш зьвяртаюць увагу якраз на тое злабадзённае, што важна электарату. Так было заўсёды, нічога новага тут няма.
Калі Байдэн баяўся гэта зрабіць сіламі ЗША ці НАТА – можна было даць украінцам авіяцыю і ракеты дальняга радыюсу дзеяньня. Гэтых ракет не далі і па сёньня.
Дональд Туск сказаў, што Рональд Рэйган пераварочваецца ў труне ад сораму за пазыцыю сваіх аднапартыйцаў-рэспубліканцаў. Думаю, ён пачаў гэта рабіць 10 год таму, калі ў 2014 кіраўніцтва ЗША ня выканала зафіксаваныя Будапэшцкім мэмарандумам свае абавязкі перад Украінай.
Мэмарандум гарантаваў недатыкальнасьць сувэрэнітэту ў абмен на вывад ядзернай зброі. Такія ж гарантыі, дарэчы, былі дадзеныя Беларусі і Казахстану.
Пагаджуся з аналітыкамі, якія лічаць, што ў адказ на анэксію Крыму Абама мог патапіць расейскі Чарнаморскі флот, зраўняць базу Севастопаль зь лініяй мора. На гэтым тэма «уставаньня Расеі з каленаў» была б завершаная.
Не было б ніякага ядзернага ўдару Масквы ў адказ, бо дзеці ды ўнукі бліжэйшага атачэньня Пуціна не ў Нарыльску ці ў Тамбоўскай губэрніі, а ў Нью-Ёрку, у Лёндане, на Маямі. Пуціна прыбралі б «свае», яго даўно б ужо не было. Як і Лукашэнкі.
Але Захад «праглынуў» анэксію Крыму, і Пуцін убачыў, што можа ісьці далей. І ён пайшоў.
Сёньня адзін у адзін паўтараецца сытуацыя 1990-91 гадоў, калі Захад не жадаў распаду СССР і падтрымліваў Крэмль, бо баяўся, што створацца некалькі ядзерных дзяржаў і пачнецца «ядзерная вакханалія». Сёньня Захад гэтак жа баіцца распаду Расеі і не дазваляе Ўкраіне нанесьці імпэрыі сьмяротны ўдар.
У выніку, працягнецца зацяжная вайна – такая, якая якраз і выгодная Пуціну. Ягоныя рэсурсы (як чалавечыя, гэтак і матэрыяльныя) невычэрпныя. Пройдзе няшмат часу, і ён рушыць на Захад. Ўсё гэта не абяцае нічога добрага для Беларусі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное