Аляксандр Кныровіч склаў мандат дэлегата Каардынацыйнай Рады

Але заступае на іншую пасаду.

Каардынацыйнай рада прыняла рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў дзейнага складу да моманту выбару новага. Выбары ў КР адбудуцца 25 траўня 2024 года.

Паўнамоцтвы дзейнага склікання павінны былі скончыцца 8 лютага 2024 года. Але яшчэ на ўчора не было прынятае рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў да новых выбараў, таму адразу чатыры дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы, у тым ліку віцэ-спікерка Алена Жываглод.

Сёння свае паўнамоцтвы дэлегата КР склаў Аляксандр Кныровіч, пра гэта ён паведаміў у эфіры Еўрарадыё.

Аляксандр Кныровіч

— Значная частка прагаласавала за тое, каб прадоўжыць паўнамоцтвы. Я прагаласаваў супраць. У мяне было абяцанне, што для мяне гэта нейкі эксперымент, — каментуе сваё рашэнне Кныровіч. — Я не лічу магчымым такім чынам падоўжыць свой дэпутацкі мандат, бо гэта нагадвае крыху «сінія пальцы».

Падоўжыць паўнамоцтвы — гэта рацыянальнае рашэнне з пункту гледжання, што ў КР ідзе праца, якую не трэба спыняць. Казаць усё, мы сышлі — азначае кінуць працу на паўдарогі.

Але, мне здаецца, трэба было зрабіць так, каб заставіць частку людзей, якая б працягвала працу, а астатнія склалі мандаты і чакалі, што будзе з выбарамі. Не трэба трымацца за гэтыя фатэлі, як гэта выглядае.

Таму я прыняў рашэнне, што сёння складаю мандат. Але я дамовіўся з Андрэем Ягоравым (спікер КР — С.), што на тры месяцы заступаю на пасаду яго дарадцы, каб падоўжыць працаваць у гэтым накірунку ўжо не з’яўляючыся дэлегатам і не злуючы некаторых.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(28)