Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былая старшыня ліквідаванага Таварыства беларускай мовы, якая на гэтым тыдні выйшла з Акрэсціна пасля адбыцця 12 сутак. Зараз Алена Анісім аднаўляецца на сваім лецішчы. Вось што яна распавяла Народнай Волі.
— У мяне яшчэ раней было прадчуванне, што працоўныя адносіны з Інстытутам могуць у хуткім часе скончыцца, а калі ўжо прыехала міліцыя і забрала з працы, то стала зразумела, што ў інстытуце мяне ўжо ніхто трымаць не будзе…
Але звольнілі мяне і на самай справе па нейкіх надуманых прычынах, хаця пры гэтым дадалі: «Не маглі інакш. Занадта рэзананснае затрыманне было».
— Як вы перанеслі 12 сутак на Акрэсціна?
— Спакойна. Без нерваў, без эмоцый, без нічога.
— Для вас было нечаканасцю, калі за вамі міліцыя прыйшла на працу?
— Абсалютна! Хаця стала зразумела, што прычына тут абсалютна іншая, чым рэпосты нейкіх забароненых рэсурсаў. На самай справе ўсё інакш. Магчыма, пазней патлумачу з гэтай нагоды падрабязней.