70 гадоў таму быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч

29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч - грамадзка-палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар "Беларускай граматыкі для школ".

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы - ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў "Змаганьня".

У верасьні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязьнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, покуль ня быў у траўні 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакараньня.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названа вуліца хіба толькі ў Радашкавічах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)