Журналістка Кацярына Андрэева атрымала ліст салідарнасці ад мэра Прагі
Пра гэта паведаміў муж Кацярыны Ігар Ільяш.
Кацярына Бахвалава (псеўданім – Андрэева)
«Пра тое, што Здэнэк Гржыба даслаў ліст у гомельскую калонію стала вядома падчас акцыі ў падтрымку незалежных журналістаў Беларусі, якая адбылася ў Празе 8 верасня, — напісаў Ігар Ільяш. — Мэр сказаў тады, што ліст мае мала шанцаў прайсці праз турэмную цэнзуру.
Шчыра кажучы, калі я пачуў пра гэта, то таксама падумаў, што, хутчэй за ўсё, ён не дойдзе. Але сёння мы даведаліся, што Каця ўсё-ткі атрымала ліст. Яна ўдзячная мэру Прагі за падтрымку і салідарнасць.
Нагадаю, лісты можна дасылаць па адрасе: Папраўчая калонія №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3. Кацярына Андрэеўна Бахвалава».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное