Общество

Журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар, а потым перавядуць на карантын

Палітвязень 10 дзён правядзе ў поўнай ізаляцыі, паведамляе Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода

Сваякам горадзенскага журналіста Дзяніса Івашына стала вядома, што яго перавялі ў карцар. Паводле іх зьвестак, там ён прабудзе 5 сутак, пасьля чаго палітвязьня зь невядомай прычыны зьмесьцяць на 5-дзённы карантын.

Такім чынам, журналіст 10 дзён будзе ў поўнай ізаляцыі і ня зможа атрымліваць перадачы з волі.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачаньне паводле 365 крымінальнага артыкула (умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Санкцыя прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Журналіста трымаюць у турме № 1 Горадні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(16)