Журналіст «Комсомольской правды в Белоруссии» у шпіталі
Журналіст "Комсомольской правды в Белоруссии" Алег Улевіч зараз
знаходзіцца ў 9-м клінічным шпіталі, куды яго прывезлі на машыне
"хуткай дапамогі" з Ленінскага РАУС. (Паводле папярэдняй інфармацыі, у
яго зламаны нос). Калегі змаглі з ім пагутарыць і сфатаграфаваць. А.
Улевіч распавёў, што падчас знаходжання каля Кастрычніцкага РАУС яго
моцна
ўдарылі ў нос, пасля білі нагамі, а потым пасадзілі ў аўтобус і павезлі
ў
Ленінскі райаддзел міліцыі. Астатнія затрыманыя журналісты знаходзяцца
там
дагэтуль.