Политика
www.baj.ru

Журналіст «Комсомольской правды в Белоруссии» у шпіталі

Журналіст "Комсомольской правды в Белоруссии" Алег Улевіч зараз знаходзіцца ў 9-м клінічным шпіталі, куды яго прывезлі на машыне "хуткай дапамогі" з Ленінскага РАУС. (Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго зламаны нос). Калегі змаглі з ім пагутарыць і сфатаграфаваць. А. Улевіч распавёў, што падчас знаходжання каля Кастрычніцкага РАУС яго моцна ўдарылі ў нос, пасля білі нагамі, а потым пасадзілі ў аўтобус і павезлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Астатнія затрыманыя журналісты знаходзяцца там дагэтуль.


Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)