Затрыманыя дырэктар і супрацоўнікі культурнага цэнтра «Корпус»
Затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
2 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў культцэнтры «Корпус» яго дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава («Папу Бо»), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую, паведамляе by_culture.
У Аляксандра Багданава пры ператрусе быў канфіскаваны ды-джэйскі пульт. 3 верасня адбыўся суд, затрыманых вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа накіраваная на дапрацоўку. Фігуранты справы знаходзяцца на Акрэсціна.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное