Скандалы

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва

Затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала». Лукашэнка: «Кампанію зараз выразаем»

Генадзь Кірэйкаў — беларускі бізнэсмен, заснавальнік групы кампаній «РАПА», якім належыць, у прыватнасці, сетка Green, вядомы ГЦ «Скала», ён жа займаецца будаўніцтвам цэнтра на месцы Чэрвеньскага кірмаша.

Як вядома «Нашай Ніве», тыдзень таму Кірэйкаў быў затрыманы ў Мінску, сувязі з ім няма. Да таго бізнэсовец быў у Іспаніі, а затрымалі яго літаральна праз пару дзён пасля вяртання.

Генадзь Кірэйкаў, фота Вольгі Шукайла, TUT.BY

Бізнес Кірэйкаў развіваў разам са сваім братам Анатолем Кімам. Раней яны абодва былі Кімамі, але з нейкіх эстэтычных прычын Генадзь змяніў прозвішча на Кірэйкава. Браты маюць карэйскія карані.

Сэнс пытанняў з боку органаў пакуль незразумелы, знаёмыя Кірэйкава кажуць, што фармальна «нешта налічылі», нефармальна існуюць чуткі пра палітычную прычыну арышта.

Сёння Лукашэнка згадаў абставіны, не называючы слова «Грын», але адзначыў, што кампанію «выразаюць па яго даручэнні»:

«Не буду называць кампанію, якую мы проста зараз выразаем. Гандлёвая. Вазьміце беларускі тавар, прадукты харчавання, прадайце. «Вы «ябацькі»? Беларускае? Прэч!» Кажу: праверце, а што там? Егіпецкая бульба, польскія яблыкі, літоўская прадукцыя і гэтак далей. Асабіста даручыў сваім людзям прайсці і паглядзець. Скажыце, як я павінен ставіцца да такой кампаніі, калі стварылі ўмовы, каб яна тут працавала? Яе ў Беларусі не будзе, яна ў нас не дэфіцыт».

У кампаніі працуе 4500 чалавек.

«Где-то были засвечены дети топ-менеджеров». Что стоит за визитом силовиков в «Гринрозницу»?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(65)