Галоўны рэдактар Hrodna.life на свабодзе пасля затрымання i агляду. Увечары сiлавiкi прыйшлі да рэдактара спецпраектаў
Нядзельная аблава на найбуйнейшае незалежнае выданне Гродна.
У Гродне быў затрыманы Аляксей Шота. Затрыманне адбылося ля дома журналіста, паведамляе БАЖ.
«Пад'ехаў бус, нейкія невядомыя схапілі – і ў бус», – паведаміла пра затрыманне Аляксея яго экс-жонка ў сацсетках. Па словах відавочцаў, Шота затрымалі на вачах у сям'і.
Як пазней стала вядома, нібыта сілавікамі «выяўлены факт размяшчэння сайтам інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай». Прычым, гродзенская міліцыя загадзя запісала відэа пра затрыманне галоўнага рэдактара Hrodna.Life – паведамленне пра гэта было заліта ў Youtube 28 траўня.
Каля 16.00 Аляксея Шоту адпусцілі з Ленінскага РАУС. Потым адбудзецца суд.
«Да яго ставіліся «добра, з павагай». Падчас агляду дома забралі адзін ноўтбук, адзін тэлефон, тры старых жорсткіх дыска, чырвона-белы парасон», паведамляецца на старонцы яго выдання ў Facebook.
Нядзельная аблава на Hrodna.life працягнулася. Увечары сілавікі прыйшлі да рэдактара спецпраектаў Ірыны Новік. Вядома, што яна таксама праходзіць па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах».
Супрацоўнікі міліцыі падзяжурылi каля пад'езду Новік і з'ехалі. Цяпер Ірына дома.
Читайте еще
Избранное