Затрымалi маці траіх дзяцей, прызнаную ў мiнулым «Чалавекам году» на Берасцейшчыне
Сілавікі працягваюць рэпрэсіі ў Жабінкаўскім раёне.
10 чэрвеня з раніцы сілавікі прыйшлі дадому да 49-гадовай Наталлі Дырман з аграгарадку Хмелева і правялі ў яе вобшук, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню, паведамляе Белсат.
Наталля Дырман – вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і фронтмэн народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам году» у галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное