Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час 

«Загаварыўшы пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, Лукашэнка для Еўропы пацвердзіў словы Ціханоўскай»

Жаданне падабацца іншым — уласцівасць чалавечай натуры. Усе мы хочам, каб нас любілі і паважалі. І не сакрэт, што ўсе мы пры гэтым часам трошкі перабольшваем рэчаіснасць.

Нашумелае інтэрв’ю Лукашэнкі Кісялёву, дзе ён нагаварыў шмат лішняга — з той жа оперы. Цяпер яго расцягнулі на цытаты і аналізуюць, што з таго, што ён сказаў, можа быць праўдай і калі яго «несла». Але асабіста ў мяне такое ўражанне, што яго несла заўсёды. Проста таму, што ён імкнуўся спадабацца Кісялёву.

Як мінімум, два апошнія буйныя папярэднія інтэрв'ю Лукашэнкі — CNN і BBC, — былі размовай з незнаёмымі і невядомымі яму людзьмі. Лукашэнка не мог ацаніць, што ад яго хацелі б пачуць, і не ведаў, як на яго словы адрэагуюць суразмоўцы.

Кісялёў жа фігура вядомая, знакамітая сваімі выказваннямі, а галоўнае — зразумелая без перакладчыка. Дый хто не чуў пра тое, як ён у 2014 годзе абяцаў ператварыць Амерыку ў ядзерны попел? Таму Лукашэнка ў размове з Кісялёвым і паводзіў сябе адпаведна, разважаючы пра ядзерную зброю ў Беларусі, закрыццё транзіту, «загніваючы Захад», які ўяўляе пагрозу для ўсіх і ўся, і гэтак далей. Проста думаў, што Кісялёў з ім — аднаго поля ягады, і стараўся выглядаць, як звычайна, «ненахіляемым» паслядоўным і рэзкім праціўнікам Захаду і актыўным прыхільнікам калі не «рускага свету», дык нешта да таго падобнае. Адсюль і заявы пра прызнанне Крыма расійскім.

Карацей, Лукашэнка стараўся спадабаецца «антызахадніку» і «рускамірцу» Кісялёву, і гаварыў яму тое і так, што на думку Лукашэнкі, той хацеў ад яго пачуць.

Адгадваць тое, што суразмоўца хоча пачуць і гаварыць яму менавіта гэта — гэта тое, што ў Лукашэнкі заўсёды атрымлівалася. Але… Ці то пасля каронавіруса страціў нюх, ці то гэтая «адчувалка» ў яго скончылася, але ў выніку атрымалася зусім не тое, што хацелася.

А ўсё таму, што тое, што дазволена прапагандысту, зусім недарэчна выглядае з вуснаў таго, хто лічыць сябе кіраўніком дзяржавы. І момант для антызаходняй бравады падабраны быў вельмі няўдала.

Па-першае, заявы (вядома ж, «у сілу абставінаў») пра магчымае перакрыццё транзіту на Захад ускосным чынам закранулі Пуціна. Яшчэ зусім нядаўна Пуцін некалькі разоў папярэджваў, каб у выніку мігранцкага крызісу «не была закранутая Расія » і пра тое, што «ўсе кантракты» (меўся на ўвазе, канешне, транзіт газу, кошт на які ў Еўропе зашкальвае) выконваліся няўхільна.

А цяпер Лукашэнка заявіў, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ён не будзе глядзець ні на якія кантракты. Няёмка атрымалася.

Па-другое, агрэсіўныя заявы прагучалі пасля знакамітай прамовы Ціханоўскай у Еўрапарламенце. Нагадаем, што, у прыватнасці, Ціханоўская сказала: «Выкажам здагадку: тым ці іншым чынам атрымаецца спыніць шантаж мігрантамі, але вы сапраўды верыце, што міжнародныя парушэнні і пагрозы з боку рэжыму спыняцца? Рост наркатрафіку і патокі іншай кантрабанды? Ваенныя правакацыі? Аварыя на атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца непасрэдна на мяжы з ЕС? Усё гэта — не вынік майго ўяўлення. Гэта тое, чым ужо пагражае сам рэжым».

Імкнучыся спадабаецца Кісялёву і загаварыўшы пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, Лукашэнка для Еўропы пацвердзіў словы Ціханоўскай.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(52)