Общество

З «Ваўчыных нор» выйшаў палітвязень, якi адмовiўся запісаць відэа з пакаяннем

У Стэфана Лазавіка скончыўся тэрмін адбыцця пакарання.

На волю выйшаў 28-гадовы палітвязень Стэфан Лазавік, паведамляе Вясна. Крымінальная справа супраць яго першапачаткова была ўзбуджана па арт. 341 Крымінальнага кодэкса за нанясенне пратэстных надпісаў на адным з прыпыначных пунктаў Горак.

Пад ціскам следчых хлопец прызнаў датычнась да нанясення гэтых надпісаў, але калі адмовіўся яшчэ і запісаць відэа з пакаяннем у здзейсненым, пракуратара перакваліфікавала абвінавачванне на ч. 1 арт. 339 (Злоснае хуліганства).

26 лістапада 2020-га Стэфана асудзілі да 1 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі Лазавік знаходзіўся амаль 11 месяцаў. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(75)