Общество

Як на Аршаншчыне гулялі ў «ножны шпурляк»

Выходзіць кніга пра 100-гадовую гісторую аршанскага футболу.

«На «Старт» і ў «Тэмпе»: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» — так называецца кніга, якую падрыхтаваў журналіст і ўраджэнец Оршы Арцём Сізінцаў. У ёй аўтар сабраў не толькі архіўныя звесткі пра мясцовы футбол, але і паразмаўляў з гульцамі, заўзятарамі, журналістамі. У выніку атрымалася незвычайная кніга, праз прызму якой праглядаецца спартовая гісторыя ўсёй Беларусі.

Апроч фактаў, лічбаў і табліцаў, у кнізе шмат цікавых, а часам і смешных гісторый. Чытачы тут знойдуць фотаздымкі, якіх няма нідзе больш, і звесткі, якія не дадумаўся сабраць ніхто больш.

Дарэчы, тэрмін «ножны шпурляк» быў упершыню ўжыты мовазнаўцам Янкам Станкевічам у яго «Беларуска-расейскім (Вялікалітоўска-расейскім) слоўніку».

Аўтар паставіў сабе за мэту таксама даследаваць і папулярызоўваць старую забытую і новую незаўважаную яшчэ ўласнабеларускую спартовую тэрміналогію.

Кніга выйдзе ў выдавецтве «Скарына». Размову з Арцёмам Сізінцавым можна паглядзець тут. Падтрымаць выхад кнігі можна па спасылцы.