Лица

Як да Івуліна ў СІЗА вярнулася паштоўка, якую ён падараваў шэсць год таму

Кранальную гісторыю распавяла віцебская журналістка Таццяна Матвеева. Яна атрымала ліст ад палітзняволенага калегі.

«Саша трымаецца крута, – напісала Таццяна. – Нават у радках ліста, амаль у кожным сказе, адчуваецца ягоная фірмовая ўсмешка.

Памятаеце хлопчыка Захара, які напісаў Івуліну кранальны ліст са словамі падтрымкі і якому журналіст хацеў даслаць падарунак, але не ведаў куды? Дык вось Сашыны сябры знайшлі Захара – і падарунак ужо ў хлопчыка.

Яшчэ Саша распавёў у лісце, што раней працаваў у летніку важатым. І ў канцы змены дарыў дзецям паштоўкі. І адна з гэтых паштовак... вярнулася да Івуліна. Праз 6 год! На Валадарку.

Былы выхаванец даслаў яе Сашы і напісаў, што «долгое время эта открытка много для него значила».

«Ох, и кто мне теперь скажет, что добро не возвращается? Главное, все делать искренне и бескорыстно, тогда все случается», – уверен Саша.

Даслаў мне паштоўку са смайлікам, ад якога разыходзяцца промні з «рэцэптамі» шчаслівага жыцця.

Усе гэтыя паштоўкі з-за кратаў – скарб. Я іх часта пераглядаю, думаю пра тых, хто іх напісаў, малюся за іх. Веру, што паміж людскімі сэрцамі ёсць повязь нават на адлегласці».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)