Общество

«Яго імя ўжо ўпісана залатымі літарамі ў нашу гісторыю». Памёр Алесь Разанаў

На 74-м годзе сышоў з жыцця выбітны беларускі паэт.

«Памёр вялікі чалавек, гарачы патрыёт, геніяльны паэт і філёзаф, імя якога ўжо ўпісана залатымі літарамі ў нашу гісторыю. Гэта калясальная страта для Беларусі. Мы яшчэ доўга будзем асвойваць і асэнсоўваць плён ягонай творчасьці. Спадчына, якую ён пакінуў, — гэта наш нацыянальны набытак», — напісана з нагоды смерці паэта на старонцы выдавецтва «Тэхналёгія» ў Фэйсбуку.

Як паведаміў Onliner галоўны рэдактар выдавецтва і сябра паэта Зміцер Санько, апошнія некалькі месяцаў Алесь Разанаў хварэў.

Алесь Разанаў быў адным з самых значных беларускіх паэтаў усіх часоў.

Ён нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў Сяльцы, што ў Бярозаўскім раёне. У 1966 г. паступіў на філфак БДУ, у 1968-м разам з іншымі студэнтамі-філолагамі падпісаў ліст на імя Машэрава з патрабаваннем выкладаць па-беларуску. Праз нейкі час быў выключаны з БДУ.

Аўтар зборнікаў «Адраджэнне», «Назаўжды», «Шлях—360» ды інш.

Перакладаў з літоўскай, латышскай, балгарскай, англійскай ды інш.

Літаральна праз некалькі дзён выйдзе кніга, прысвечаная петыцыі1968 года, за якую Разанава выключылі з універсітэта. На жаль, ён яе ўжо не ўбачыць.

Развітанне з паэтам Алесем Разанавым пройдзе ў 12:30 у суботу, 28 жніўня. Месца — мінскі Саборы святых Пятра і Паўла на Нямізе. Пра гэта паведамілі ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)