Скандалы

«Я за здаровую нацыю». За падпал чатырох «Табакерак» лекара асудзілі на два гады

53-гадовага лекара Святаслава Удота асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, піша Вясна.

У канцы красавіка яго затрымалі за расклейку налепак з фразай «Беларусам – воля, пацуку – падвал» на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 сутак.

Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў падпале чатырох «Табакерак» і разбітым акне ў адной з іх.

На судзе мужчына растлумачыў свае дзеянні тым, што ён як лекар выступае за здаровы лад жыцця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе «Табакеркі», якія ёсць у Бараўлянах (чатыры штукі) спынілі сваю працу:

– Я за здаровы лад жыцця, за здаровую нацыю і супраць таго, каб нажываліся на продажы цыгарэт.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(26)