Халезін: ЕС рыхтуе пяты пакет санкцый на выпадак пагаршэння сітуацыі ў Беларусі

Мікалай Халезін у сваім тэлеграм-канале напісаў, што ЕС рыхтуе пяты пакет санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Паводле яго слоў, яго прымуць у пачатку ліпеня.

Раней еўрапейцы дапускалі ўзмацненне санкцый у выпадку, калі сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе горшаць, піша Наша Ніва. Эксперты таксама дапускаюць магчымасць рэакцыі ЕС у адказ на несяброўскія крокі Мінска або эскалацыю напружанасці.

Учора МЗС Беларусі заявіў пра выхад Беларусі з праграмы «Усходняе партнёрства» — платформы супрацы краін Еўрасаюза і іх усходніх суседак. Учора ж Мінск заявіў аб выхадзе з дамовы ад рэадмісіі мігрантаў, якая была ўмовай для палягчэння візавага рэжыму. У Еўропе гэтыя крокі назвалі скіраванымі на самаізаляцыю і эскалацыю.

Унутры ж Беларусі працягвае расці колькасць палітзняволеных — многія ў Еўропе лічаць іх закладнікамі, узятымі для гандлю з Захадам. Акрамя таго, практычна любы практычны пратэст цяпер караецца. Тым часам дзяржаўная прапаганда разгарнула ярасную антызаходнюю кампанію. Дэмакратычныя і прававыя краіны Еўрасаюза і ЗША ў ёй прыраўніваюцца да нацысцкай Нямеччыны.

Акрамя таго, прымаюцца ўсё новыя заканадаўчыя акты, якія расцэньваюцца праваабаронцамі як рэпрэсіўныя.

На сёння праваабаронцам вядомы 1304 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаны (+201 у параўнанні з 1 мая). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца пра ўсе імёны. 

Вядома пра 792 зняволеных па крымінальных справах палітычнага характару (+239, было іх 553 па стане на 1 мая). 520 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі (+159, па стане на 1 мая было 361).

Усяго за май правабаронцы зафіксавалі 332 палітычна матываваныя затрыманні (у красавіку такіх было 304). 

«Прававы дэфолт перайшоў у катастрофу», — так каментаваў сітуацыю адзін з беларускіх праваабаронцаў.

ЕС не будет отменять упрощение визовых процедур для белорусов

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:29)