«Вызваліцеляў» не сустракаюць з кветачкамі

Палітолог Павал Усаў зьвярнуў увагу на цікавую і істотную дэталь.

– Расейскія СМІ даволі сціпла паведамляюць пра поспехі, – адзначыў Усаў. – Нешта не чуваць голасных расповядаў пра вызваленыя гарады і насельніцтва, якое сустракае «вызваліцеляў» з кветачкамі.

Няма інфармацыі пра тысячы ўкраінскіх ваеннапалонных, пра супраціў у тылах праціўніка.

Адчуваецца разгубленасць і неразуменне таго, што адбываецца. Расейская прапаганда чакала хуткай перамогі, А перш за ўсе прарасейскай актыўнасці мясцовага насельніцтва, якое па йх жа расповядаў, цярпела пад прыгнётам украінскіх «фашыстаў».

Прапаганда і «эксперты» запэўнівалі, што біцца прыйдзецца толькі з «правасекамі» і бесхрыбетнымі палітыкамі, якія збягуць пры першым стрэле. А тут стала раптам ясна, што ваяваць трэба будзе з усім народам, што трэба будзе скарыць і знішчыць гэты народ, а зрабіць гэта проста не магчыма.

Чарга донараў да станцыі пераліваньня крыві ў Дняпры

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(73)