Общество

Сяргей Нікалюк, Новы час

«Вялікая размова» як ілюстрацыя да бестселера «Чаму адны краіны заможныя, а другія бедныя»

Забяспечваць устойлівы эканамічны рост беларуская мадэль не здольная. Аднак не маюць рацыі тыя, хто яе за гэта асуджае, — не для таго яна будавалася.

Праблема эканамічнага росту — цэнтральная ў эканамічнай навуцы. Дзе рост, там і матэрыяльны дабрабыт. На жаль, беларускай мадэлі ў гэтым сэнсе даўно ўжо няма чым выхваляцца. Яе «залаты век» прыйшоўся на нулявыя гады. Але шчасце аказалася нядоўгім, і ў 2010-я тэмпы росту спікіравалі з 7,4 да 1%.

Натуральна, узнікаюць два класічныя пытанні: «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?». Натуральна, на афіцыйным узроўні ў дзяржаве для народа ніхто на іх адказы не даваў і даваць не збіраецца, што чарговым разам і пацвердзілася падчас «Вялікай размовы».

У каго што баліць, той пра гэта і гаворыць. За восем гадзін, калі меркаваць па афіцыйнай стэнаграме, слова «заточки» было згадана чатыры разы.

З дапамогай гэтага няхітрага інвентару, кіраваныя заходнімі лялькаводамі мясцовыя калабаранты, пераапранутыя ў жаночыя белыя сукенкі, спрабавалі сцерці беларускую дзяржаўнасць.

Але ўзброеныя да зубоў прафесіяналы з КДБ, МУС, Савета Бяспекі і Дзяржпамежкамітэта не вагаліся. Яны выстаялі, «як нашы дзяды ў пераможным 1945-м».

Ці да эканомікі тут, да адказнасці за яе вартыя жалю вынікі, калі свет імкліва змяняецца — і не на нашу карысць? Здавалася б, яшчэ ўчора ў нас былі ўсе падставы прэтэндаваць на ролю донара еўрапейскай стабільнасці. Бяры, не хачу. А сёння — мы фарпост, мы «ключ да ўсёй постсавецкай прасторы».

Ні для каго не сакрэт, што рухае лялькаводамі і калабарацыяністамі, але я дазволю сабе нагадаць: «Матэрыяльны інтарэс — падзяліць і распрадаць народную, дзяржаўную ўласнасць. І глыбока напляваць ім на тое, што ў многіх беларусаў жыццёвы ўзровень значна ўпадзе. Яны пра гэта не думаюць».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(3)