Общество

Анна Снежкина

«Власти бесятся»

Реакция в сети на очередной «черный день для Беларуси»: приговоры от 14 до 18 лет Сергею Тихановскому, Николаю Статкевичу, Игорю Лосику, Артему Сакову, Владимиру Цыгановичу и Дмитрию Попову.

14 декабря, в день вынесения приговора по «делу Тихановского». Фото Reuters

Политзаключенных (двое из них в разные годы были претендентами на президентский пост), которые в суде сидели за одной решеткой, всех вместе осудили почти на сто лет неволи. Процесс был максимально закрытым, поэтому последних слов общественность не услышала.

Супруги Тихановского, Статкевича, Лосика – Светлана Тихановская, Марина Адамович и Дарья Лосик – уже высказались по поводу жестких приговоров, в том числе назвав их позорными.

Не утихают и другие голоса Байнета, Рунета и не только. Предлагаем избранное.

Виктор Горбачев, предприниматель: «94 года заключения на шесть человек. За желание жить в свободной стране. За желание проведения честных и справедливых выборов. И это не дурной сон. Не фантастика. Это наши реалии. И это не «1984» Оруэлла. Это «2022». Это не их заточили в застенки. Это всех нас посадили. Всех, кто еще желает жить по-другому. Слов уже нет давно».

Дзмітры Гурневiч, журналiст: «Лічбы 18, 16, 15 і 15 гадоў зняволення Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку і Міколе Статкевічу ўжо не ў стане выклікаць эмоцый. Ад пачатку было зразумела, што прысуды будуць жахлівыя.

Як інакш хунта магла паставіцца да людзей, якія абудзілі народ і далі яму надзею, і якія не парушылі пры гэтым нават адміністрацыйны кодэкс. Хунта бесіцца, бо не можа прыняць, што яе час мінуў і што гэта простыя людзі паўсталі супраць яе, а не тэлеграм-каналы. Яны маглі б прысудзіць па 45 год ці нават па 100. Сядзець хлопцы будуць роўна столькі, колькі будзе гэтая хунта.

Калі навокал дзікунства і здаецца, што канец свету блізкі, Ціханоўскі стае спіной да суду, Статкевіч гукае «Жыве Беларусь». Паўтара года ў турме, а яны ў выдатнай форме і паказваюць рэшце, што не баяцца і што нічога не скончылася. Нічога дзіўнага, што хунта баіцца іх як агню».

Сяргей Навумчык, аглядальнiк: «Калі будучы дэмакратычны парламент прыме закон, па якім судзьдзі, што выносілі палітычна матываваныя прысуды, пойдуць у турму на тэрміны, якія яны давалі – мяркую, такі закон будзе горача падтрыманы грамадзтвам. І з канфіскацыяй маёмасьці, якая належала ім на момант вынясеньня імі прысудаў (калі раптам пазьней перапішуць на сваякоў)».

Андрей Дынько, главред «Нашай гісторыі»: «18 гадоў Ціханоўскаму і 15 гадоў Лосіку – гэта проста індыкатар ступені нянавісці да нас, усіх нас, якая выпальвае Лукашэнку знутры. А яны вытрымаюць. Даша Лосiк, Марына Адамовiч, Святлана Цiханоўская, ваш боль – наш боль, вашы дзеці – нашы дзеці».

Владимир Некляев, поэт, экс-кандидат в президенты-2010: «Мікола Статкевіч… Гэта даўно ўжо не проста імя – сімвал змагання. Ён з вядомага, слаўнага роду старажытнай беларускай шляхты, афіцэр, рыцар, які ні ў чым і ніколі не паступіўся кодэксам гонару і годнасці, верны сын Беларусі, гатовы ахвяраваць дзеля Айчыны асабістай свабодай, жыццём, чалавек неверагоднай моцы характару і мужнасці, чыстага сумлення… – і за ўсё гэта яго на 14 гадоў у турму!

І гэта пасля 8 гадоў, якія ён ужо адбыў за кратамі! І калі гэта не помста за нязломнасць, за мужнасць, за гонар і годнасць, тады што гэта такое?..

Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі!

Праз Плошчу, праз краты ты крочыш дарогай да Волі!

Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола…

І прыйдзе твой час – і твая перамога, Мікола!»

Виктор Малишевский, медиаменеджер: «В один день страна отброшена на 18, 16, 16, 14, 15 и 15 лет назад – в 1927-й год».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(78)