Вiктар Марцiновiч: «Так, мне цёмна. Але не так цёмна, як людзям, што зберагаюць уцямненне, не запальваючы нават кволага святла»

Беларускi пiсьменнiк – тым, каму пачуць будзе важна.

Менск, Камсамольскае возера, скульптура Паўла Вайніцкага «Дарога ў будучыню»

– Так, мне страшна, – пiша Вiктар Марцiновiч. – Але не так страшна, як людзям, якія ночаць у бомбасховішчах і глядзяць у зорнае неба, шукаючы ў ім не Маладзік, але – ракеты.

Так, мне цёмна.

Але не так цёмна, як людзям, што зберагаюць уцямненне, не запальваючы нават кволага святла.

Так, мне крыўдна.

Але не так крыўдна, як людзям, якія паспелі выказацца, пацярпець, знайсці бяспеку і прытулак у Кіеве ці Львове, а зараз засталіся з заблакаванымі карткамі, бо маюць беларускі пашпарт.

Я застаюся на Радзіме.

Магчыма камусь тут гэта пачуць будзе важна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(34)