Политика
Валер Карбалевіч, Радыё Свабода

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: "Баюся, што гэтыя асобы ўжо перавялі грошы з ЭЗ"

У чацьвер Эўразьвяз прыняў рашэньне аб замарожваньні ўсіх фондаў і эканамічных рэсурсаў 36 афіцыйных асоб Беларусі. Гэтаму рашэньня папярэднічала пастанова Эўразьвязу пра візавыя абмежаваньні ў дачыненьні гэтых асоб, якія былі ўведзеныя 10 красавіка. Беларускі бок аспрэчвае існаваньне банкаўскіх рахункаў у Эўразьвязе. Як палітыкі камэнтуюць такое рашэньне кіраўніцтва Эўразьвязу?

Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч заявіў Радыё Свабода, што падтрымлівае замарожваньне рахункаў беларускіх чыноўнікаў, але лічыць, што гэта, хутчэй, крок сымбалічны, бо зацікаўленыя асобы даўно ведалі: такое здарыцца.

(Януш Анышкевіч: ) “Я баюся, тыя галоўныя асобы палітычнай сыстэмы ў Беларусі, каго тычыцца замарожваньне рахункаў на тэрыторыі Эўразьвязу, даўно чулі, што такі крок з боку Брусэлю магчымы, і загадзя маглі перавесьці свае банкаўскія рахункі ў іншыя месцы”.

Былы намесьнік амбасадара Польшчы Марак Буцька ў Беларусі кажа: каб прыняцьцё рашэньня аб замарожваньні рахункаў мела чаканы эфэкт, трэба было рыхтаваць яго ў сакрэце й абвесьціць пра гэта ў дзень, калі такое рашэньне набывае сілу.

(Буцька: ) “Гэта ня будзе мець ніякага значэньня. Беларускія чыноўнікі разумеюць: калі гавораць пра забарону на ўезд, — магчымае замарожваньне рахункаў, а значыць — трэба нешта рабіць. Лукашэнка нават сказаў: маўляў, Захад можа забраць усё, што знойдзе. А тое паказвае, што грошай рэжыму там даўно ўжо няма. Ёсьць яшчэ шмат краінаў — бананавых рэспублік, падаткавых аазісаў, дзе беларускія чыноўнікі могуць схаваць свае незаконна атрыманыя сродкі”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)