Варанецкі злёг з каранавірусам: «У Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Відаць, Божая кара»

Пра гэта ён распавёў Народнай волі.

— Валерый Іосіфавіч, відаць, абдымаліся з Андрэем Савіных у Авальнай зале? Ён жа таксама з гэтым вірусам дома ўжо некалькі тыдняў…

— Не абдымаліся, але сапраўды атрымалася так, што блізка да мяне Андрэй падыходзіў. Насамрэч ў Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Відаць, Божая кара… Яно так у жыцці і здараецца.

Практычна ўся камісія па ахове здароўя захварэла, многа дэпутатаў ад горада Мінска таксама з вірусам. Ну і я пакуль на бальнічным.

— А што ў вас з сімптомаў?

— Высокая тэмпература. У суботу пачала павышацца да 38—39. Я збіваю, але яна трымаецца, стан такі не вельмі добры. Пахі, дарэчы, адчуваю. Днямі зрабілі тэст, і пацвердзіўся каранавірус. І сям’я цяпер таксама на ізаляцыі.

— У бальніцу вам не прапаноўвалі?

— Прапаноўвалі, але, на маю думку, хварэць лепей дома. Паглядзім, канешне, як будзе. Дай Божа, выкарабкаемся!

Павел Латушко заболел коронавирусом

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(14)