«Усе спецыялісты, якія дазволілі беларускай выцінанцы атрымаць сусветнае прызнанне, з’ехалі ці былі звольненыя як палітычна недабранадзейныя»
Што хаваецца за шырмай добрай навіны пра ўключэнне беларускай выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Як паведамляе канал Спадчына, гэтыя дасье на атрыманне статусу нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА былі падрыхтаваныя яшчэ некалькі гадоў таму, працэс разгляду даволі працяглы.
«Дык вось, усе спецыялісты, што рыхтавалі дасье, якія дазволілі беларускай нематэрыяльнай спадчыне атрымаць сусветнае прызнанне, наколькі нам вядома, або з'ехалі з Беларусі, або былі звольненыя як палітычна недабранадзейныя, — паведамляюць аўтары канала.
— Магчыма ў загашніку застоліся яшчэ якія дасье, але гэта ўсё астатак ад былога жыцця. Новых дасье не будзе — у дзяржаўных установах не засталося спецыялістаў, якія маглі б іх падрыхтаваць».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное