Усаў: «Не веру ў добрую душу і волю Лукашэнкі»

Палітолаг — пра магчымую амністыю палітзняволянных.

— Хацелася б спадзявацца, што гэтая амністыя закране і палітычных вязняў, — кажа Павел Усаў на «Е*рарадыё». — Канешне, я сумняюся, што на волю выйдуць ключавыя палітычныя гульцы, ад Бабарыка да Севярынца, — тыя, хто па сутнасці быў рухавіком таго палітычнана крызісу, які ўзнік у 2020 годзе.

Хутчэй, гэта амністыя закране толькі шэраговых удзельнікаў палітычных працэсаў, актывістаў, рэдактараў чатаў, ці тых, хто крытыкаваў Лукашэнка і так званых сілавікоў ў каментарах.

Эксперт лічыць, што нейкая частка палітычных можа быць амніставана, каб Лукашэнка паказаў, што ён выбачае тых, хто прызнаўся і раскаяўся.

— Пра гэта ён казаў і раней, калі быў спіс Васкрасенскага на 100 чалавек, але ў поўнай мэры гэтага не абылося. Паміж іншага, за гэты час спіраль рэпрэсій пайшла далей. Рэпрэсіі датычаць ужо інтэлектуальнай супольнасці: Лебядок, Мацкевіч, Касцюгова — уся гэтая інтэлектуальная супольнасць застаецца пад ціскам палітычных рэпрэсій і, на жаль, гэтая ўнутраная палітыка не спыніцца.

Я не веру ў добрую душу і волю Лукашэнка, бо ён разумее: перагарнуць старонку і пачаць з чыстага ліста ўжо не атрымаецца.

Таксама палiтолагу падаецца, што ва ўмовах тэрору і рэпрэсій не будзе масавай амністыі палітвязняў, бо тут прысутнічае адзін важны псіхалагічны момант: Лукашэнка заўсёды баіцца паказаць, што ён слабы. Баіцца, што гэтая амністыя пакажа яго слабым і спужаным, што няма грошаў і ён гатовы на дыялог:

— Тут можа быць тая ж амністыя, што адбывалася пасля смерці Сталіна, калі з большага звольнілі крымынальнікаў. Для простых людзей умоўна паказаць, што ёсць злачынцы супраць дзяржывы, якіх нельга выбачаць, а ёсць тыя, хто вінаваты ў дробных карупцыйных эканамічных справах — іх можна пашкадаваць і выпусціць.

Наконт таго, колькі яшчэ рэжым Лукашэнка будзе «закручваць гайкі», Павел Усаў адказывае даволі песімістычна:

У Беларусі з улікам вайны ўсё будзе развівацца па самым драматычным сцэнары. Калі ўся гэтая рондаль ці кацёл разарвецца на аскіркі, гэта будзе мець рэх праз некалькі год: гэта датычна і Расіі.

— Акрамя гэтага, сцэнар будзе нагадваць тое, што было з Саветскім Саюзам у 90-ыя. У Расіі гэта можа быць распад на некалькі краін, а ў Беларусі гэта датычыцца палітычнай сістэмы.

Грамадства сёння больш-менш інтэгравана, і ў сэнсе культуры і ўспрыняцця светапогляду яно маналітнае. Чым даўжэй і мацней Пуцін і Лукашэнка будуць імкнуцца заціснуць гайкі, тым больш будуць драматычнымі падзеі і ў Расіі, і ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)